Грамадства

Мінаховы здароўя закрыла адзін медцэнтр, а дзейнасць двух аднавіла

Лячэбна-кантрольны савет Міністэрства аховы здароўя прыняў рашэнне аб прыпыненні з 14 кастрычніка 2022 года дзеяння ліцэнзій на меддзейнасць у дачыненні да ТДА «Элітон плюс», паведамляе БЕЛТА. Дзейнасць ліцэнзій ТАА «Медыцынскі цэнтр «Нардзін» і ТАА «Тры Дантысты Плюс» адноўленая.

 

Сёння калегія Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла рашэнне лячэбна-кантрольнага савета, праведзенага 29 верасня 2022 года. Камісія выявіла грубыя парушэнні ў працы «Элітон плюс».

У прыватнасці, паводле Мінздароўя, у цэнтры дапускалі парушэнне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, санітарных норм і правіл. Не было дамоваў на тэхабслугоўванне і рамонт медтэхнікі. Адсутнічала медыцынская дакументацыя, якая патрэбная для выканання работ і (або) аказання паслуг.

У Міністэрстве аховы здароўя ўпэўненыя, што выяўленыя недахопы і парушэнні па сукупнасці могуць пацягнуць прычыненне шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, навакольнаму асяроддзю, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян, суб'ектаў гаспадарання або стварыць пагрозу прычынення такой шкоды.

Таксама на пасяджэнні ЛКС разглядаліся пытанні аб прынятых мерах па выпраўленні выяўленых парушэнняў у ТАА «Медыцынскі цэнтр «Нардзін» і ў ТАА «Тры Дантысты Плюс».

Раней рашэннем ЛКС, а затым калегіі Міністэрства аховы здароўя было прыпынена дзеянне ліцэнзій на меддзейнасць гэтых суб'ектаў гаспадарання. Пасля аналізу і абмеркавання матэрыялаў праверак, прадстаўленых паўторнымі камісіямі Міністэрства аховы здароўя, ЛКС прыйшоў да высновы, што ўсе выяўленыя парушэнні ліквідаваныя. У сувязі з гэтым прынятае рашэнне, згодна з якім гэтыя ТАА могуць аднавіць дзеянне ліцэнзій на меддзейнасць.

Каментары

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі4

Грамадстваабноўлена4

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чыловы хлопец» дабраўся і да Беларусі. Што гэта за мем?5

Хто такі Яўген Горын — прапагандыст, які бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў за кратамі і кляйміць Захад18

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

Качанава рассказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі5

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі4

Грамадстваабноўлена4

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Галоўнае
Усе навіны →