Тэлескоп «Джэймс Уэб» упершыню сфатаграфаваў планету за межамі Сонечнай сістэмы
«Упершыню астраномы выкарысталі тэлескоп Джэймс Уэб для таго, каб наўпрост сфатаграфаваць планету за межамі нашай Сонечнай сістэмы. Экзапланета — газавы гігант, у якой няма камяністай паверхні, і яна непрыдатная для жыцця», — гаворыцца ў паведамленні NASA.
На чатырох апублікаваных ведамствам здымках — выява планеты HIP 65426 b, здымак якой зроблены рознымі інструментамі касмічнай абсерваторыі.
У NASA распавялі, што планета HIP 65426 b ад 6 да 12 разоў цяжэйшая за Юпітэр, а яе ўзрост складае прыблізна 15-20 мільёнаў гадоў, што робіць яе значна маладзейшай за Зямлю, якой, па звестках навукоўцаў, каля 4,5 мільярда гадоў. Убачаная тэлескопам экзапланета была адкрыта вучонымі ў 2017 годзе.
Каментары