Беларус на чале Беларусі. Вялікі фільм НН пра першага кіраўніка незалежнай РБ Станіслава Шушкевіча, Лукашэнку, Пазняка і 1990-я
Мы публікуем фільм пра Станіслава Шушкевіча 25 жніўня — у дзень, калі Беларусь абвясціла незалежнасць і роля Шушкевіча на бліжэйшыя тры гады стала адной з ключавых у новай дзяржаве. Гэты дзень яшчэ недаацэнены ў беларускім гістарычным календары, але ён яшчэ будзе ацэнены.
Станіслаў Шушкевіч — постаць сусветнага маштабу. Вядомы палітык, значны навуковец і пры гэтым чалавек, моцна адданы Беларусі.
Так складаўся лёс, што Шушкевіч нязменна аказваўся ў эпіцэнтры важных падзей. Яшчэ маладым навукоўцам яго прызначылі суправаджаць амерыканскага перабежчыка Лі Харві Освальда.
Пасля быў Чарнобыль. Гэтая трагедыя стала тэстам на сумленнасць для палітыкаў і навукоўцаў. І Шушкевіч праявіў сябе абсалютна сумленным.
Белавежскія пагадненні змянілі карту свету. ХХ стагоддзе як такое пачалося са стрэлу Гаўрылы Прынцыпа ў Босніі, а скончылася ў Беларусі. І Шушкевіч тады, з усёй уласцівай беларусам асцярожнасцю, выгадаванай страшным вопытам ХХ стагоддзя, вопытам, які апаліў і яго сям’ю, зрабіў усё, каб Беларусь скарысталася сваім гістарычным шанцам. Калі б у 1991 годзе на чале Беларусі стаяў не Шушкевіч, а хтосьці іншы, з іншымі поглядамі, з іншымі прыярытэтамі, то ці была б Беларусь незалежнай?
Ці мог ён зрабіць больш? Ці ёсць яго віна ў тым, што ўладу ў краіне захапіў Аляксандр Лукашэнка, які ператварыў Беларусь у прарасійскую дыктатуру? Што Шушкевіч мог зрабіць інакш? Дзе была непазбежнасць, а дзе яго памылковы выбар? І якім гэты чалавек застанецца ў гісторыі і нашай памяці? Пра гэта — новы фільм «Ток».
00:00 — што ў фільме
02:18 — як сустрэў развал СССР
05:38 — Наталля Радзіна — аб прыездзе Шушкевіча пасля таго, як выйшла з турмы
09:06 — як моладзь успрымала Шушкевіча
10:32 — як сутыкнуліся лбамі з Любоўю Лунёвай
13:25 — як Шушкевіча вынесла на палітычную арэну ў БССР
17:32 — як дапамагла Шушкевічу прынцыповасць у пытаннях чарнобыльскай катастрофы
20:17 — як разваліўся СССР і якая роля ў гэтым Шушкевіча
22:08 — Мілінкевіч — пра беларускае сэрца Шушкевіча і служэнне
25:20 — унучка — пра тое, што падкасіла здароўе Шушкевіча
27:29 — як дапамог маці Наталлі Радзінай
28:09 — пра легендарнае лецішча, дзе ўвесь час нешта будаваў
30:39 — першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі — пра адсутнасць комплексаў у Шушкевіча
32:02 — што любіў есці
32:40 — пра паездкі па амерыканскім аўтабане і прагу да жыцця
35:35 — як сядаў за фартэптяна і граў хуліганскія песні
37:16 — як сталі дзяржаўнымі бела-чырвона-белы сцяг і Пагоня
41:19 — як так сталася, што ў 1994-м Лукашэнка прыйшоў да ўлады
57:54 — пра пасрэднасць Лукашэнкі і Пуціна і постаць Шушкевіча
1:10:32 — як сыходзіў Шушкевіч
1:13:41 — пра паездку на «Народны альбом» і тое, як увесь аўтобус з Шушкевічам фатаграфаваўся
1:22:04 — як пахавалі Краўчука і як — Шушкевіча
1:31:37 — як улады не даюць паставіць лаву побач з месцам пахавання Шушкевіча
Каментары