Грамадства33

З барысаўскай раёнкі звольнілася галоўная рэдактарка — у эфіры праўладнага блогера яна скардзілася на праблемы ў горадзе

З барысаўскай раённай газеты «Адзінства» сышла галоўная рэдактарка Кацярына Вераб'ёва. На пачатку чэрвеня яна дала інтэрв'ю праўладнаму блогеру Аляксею Голікаву, дзе паскардзілася на праблемы райцэнтра.

23 жніўня Вераб'ёва апублікавала ў Instagram фота працоўнай кніжкі і падпісала яго: «Больш не галоўрэд «Адзінства». А таксама працытавала верш Яўгена Еўтушэнкі пра «не надо бояться быть честным, но битым, а надо бояться быть лживым и сытым».

Прычыны сыходу яна не патлумачыла.

У інтэрв'ю Голікаву Вераб'ёва скардзілася, што райцэнтрам не надаюць дастаткова ўвагі («калі праехацца па рэгіёнах — усё не так прыгожа»), у Барысаве ніяк не пабудуюць новую паліклініку ды і дарогі кепскія.

«Нашай Ніве» расказалі, што ў рэдактаркі «Адзінства» пасля гэтага інтэрв'ю ўзніклі пэўныя праблемы, а лінія дыскусіі Голікава нагадала адказным за ідэалогію «стыль ранняга Ціханоўскага». 

Чытайце таксама:

Шляхам Ціханоўскага: рэдактарка раёнкі і лукашэнкаўскі блогер так захапіліся праблемамі Барысава, што прыйшлі да крамольных высноваў

Каментары3

  • даведка
    24.08.2022
    Столько работала в газете, а так и не поняла по каким понятиям существует вся эта власть и местные князьки.
    Критиковал ведь за отсутствие критики в местных районках не сам Лукашенко, а назначенный им Перцов.
    Саму её назначали и как расставить запятую в "казнить нельзя помиловать" решали не они, а местное начальство.
    Да и нужно было думать головой, кому давать интервью с критикой местной власти... Голиков под запретом!
  • Дон Рэба
    24.08.2022
    Не вытрымала прапагандыстаўка пастаяннай хлусні, падкачала!
  • Максим Дизайнер
    24.08.2022
    Эта ана пляжы смиясь?

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →