У такое спякотнае лета хочацца назаўсёды адмовіцца ад гарачых напояў, але ж гэта памылка. Цёплыя вадкасці больш карысныя. Напрыклад, калі піць кожную раніцу шклянку гарачай вады, гэта можа моцна на вас паўплываць.
Адна або некалькі шклянак гарачай вады кожную раніцу — самы просты і ў той жа час бяспечны спосаб схуднець. Напрыклад, калі піць такую ваду на галодны страўнік і пасля кожнага прыёму ежы, гэта палепшыць ваш метабалізм, і вы даўжэй будзеце адчуваць сябе сытым. Вы радзей будзеце цягнуцца па перакусы.
Гарачая вада лепш, чым халодная, дапамагае выдаляць таксіны з нырак. Калі мы п’ём гарачае, мы павышаем тэмпературу цела і праз гэта стымуляем выдзяленне поту, што і спрыяе ачышчэнню ад таксінаў і непатрэбных прадуктаў метабалізму.
Нарэшце, гарачая вада стымулюе працу страўніка і кішэчніка, што палягчае працэс стрававання. Гэта эфектыўны натуральны сродак ад запораў, млоснасці і адчування цяжкасці пасля ежы, з якім знаёмыя шмат людзей.
Рэкамендуецца піць гарачую ваду на галодны страўнік, прыкладна за паўгадзіны да сняданка і праз гадзіну пасля кожнага прыёму ежы. Можна дадаць у яе дольку лімона, імбір і свежую мяту. Не піце толькі што кіпячонай ваду, каб не абпякаць рот і стрававод, лепей дайце ёй астыць, і не разагравайце ваду ў мікрахвалёўцы.
Каментары