Грамадства

Сукамернік Ігара Банцара: У яго 18 адміністрацыйных артыкулаў

Музыка Фёдар Жывалеўскі, які сядзеў на завулку Акрэсціна разам з Ігарам Банцарам, расказаў, што вядома пра затрыманне апошняга, піша «Свабода».

Фёдар Жывалеўскі — лідар рок-гурту «Голая Манашка» і каардынатар моладзевага праекту «СупКультУра».

З яго словаў, Банцару далі 15 дзён адміністрацыйнага арышту, за што — невядома.

«Яму далі 15 сутак, і ён лёг і спаў на стале, пакуль усе нерваваліся, каму што дадуць», — кажа Фёдар.

Ці выпусцяць музыку праз 15 дзён, пакуль няясна.

«Ведаю, што яму 18 адміністрацыйных артыкулаў павесілі і прывезлі з Горадні», — расказвае Жывалеўскі.

Што стала прычынай для гэтага, таксама невядома.

«Ён мне расказаў, што хоча жыць тут і жыць нармальна, але яму ясна даюць зразумець, каб ён з'ехаў. Ён не жадае нікуды ехаць… Мне падалося, што ён ужо без надзеі на тое, што нешта зменіцца… Расказаў, што яго мара — займацца музыкай», — успамінае размовы з Банцарам Фёдар.

Ігара Банцара затрымалі 4 жніўня ў гродзенскай кватэры. Са словаў сваякоў, у той момант ён быў дома адзін. Людзі ў цывільным і ў масках выламалі металічныя дзверы ў кватэру і вывезлі музыку ў Мінск.

Ігар Банцар ужо адсядзеў тэрмін пасля пратэстаў 2020 года. Яго судзілі за хуліганства, бо ён у верасні 2020-га станцаваў без штаноў перад міліцэйскай машынай. Асудзілі на паўтара года «хіміі». Падчас суда Банцар трымаў некалькі галадовак, у тым ліку сухую цягам 16 дзён, і на той момант гэта быў беларускі рэкорд.

Банцару 42 гады, ён мае траіх дзяцей. Ігар — вядомы гродзенскі музыкант. Пасля вызвалення сёлета ён адмовіўся з'язджаць з Беларусі.

«Я настолькі люблю Беларусь, што гатовы тут сядзець у турме», — тлумачыў ён.

Каментары

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць13

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пахваліў «Арэшнік» і прапанаваў размясціць ракеты ў Беларусі12

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць13

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →