Офіс Ціханоўскай перад канферэнцыяй Новай Беларусі запусціў апытанне
У Офісе Святланы Ціханоўскай запусцілі збор меркаванняў беларусаў перад канферэнцыяй Новай Беларусі, запланаванай на 8-9 жніўня. Паведамляецца, што перад канферэнцыяй Офіс хацелі б атрымаць зваротную сувязь ад беларусаў, і з дапамогай анлайн-апытання даць права « адкрыта і падрабязна выказацца кожнаму, хто не зможа прысутнічаць на канферэнцыі».
Ініцыятары апытання хацелі б атрымаць адказы на пытанні, як наблізіць дэмакратычную Беларусь і якія намаганні дапамогуць гэта зрабіць, што Офіс робіць не так і што трэба ўмацаваць, а што змяніць у супольнай працы?
Апублікаваная форма змяшчае тры пытанні, якія прадугледжваюць адкрытыя адказы. Як адзначаюць у прэс-службе Святланы Ціханоўскай, Офіс палітыка гатовы і да прапаноў, і да крытыкі.
Каментары
Оружие у байдена требует.
Остальное, это так... Имитация активности.