«Белпошта» зменшыла тарыф: з 1 жніўня пасылкі да 1 кілаграма можна адправіць за 3 рублі
З 1 жніўня пасылкі масай да 1 кг уключна, прынятыя ад фізічных асоб у аб’ектах паштовай сувязі РУП «Белпошта», можна будзе адпраўляць за 3 рублі, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Раней пасылкі ўнутры краіны для фізічных асобаў каштавалі ў паўтара разы даражэй — 4,5 беларускіх рублёў.
У выпадку, калі вага пасылкі будзе звыш 1 кг і да 50 кг, спаганяецца дадатковая плата за адпраўленне (незалежна ад масы пасылкі) у 4 рублі. Акрамя таго, за кожны кілаграм прыйдзецца яшчэ даплаціць 75 капеек.
Актуальную інфармацыю аб кошце паслуг можна паглядзець на сайце «Белпошты» ў раздзеле «Тарыфы».
Каментары
а пра яхту дык увогуле маўчу