Маці пяцярых дзяцей з Гродна, якая галасавала за Лукашэнку, асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыях пратэсту
Суд Ленінскага раёна Мінска вынес рашэнне па справе палітзняволенай Іны Шырокай, якую абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава, піша «Вясна».
Паводле жанчыны, жнівень 2020 года перавярнуў ейнае жыццё. І хоць, як яна сама расказвала ў інтэрв'ю незалежным СМІ, на мінулых выбарах яна галасавала за Лукашэнку, калі ўвечары пасля абвяшчэння іх вынікаў АМАП затрымаў і збіў яе 18-гадовага сына Мікіту, усё змянілася. Пасля заявы ў міліцыю з нагоды нападу на сына, якая не дала ніякіх вынікаў, Іна разам з астатнімі беларусамі пачала хадзіць на акцыі пратэсту.
У віну жанчыне ўдзел у гэтых акцыях акурат і паставілі, і яна яго не адмаўляла. Да суда Іну Шырокую пратрымалі 145 дзён у СІЗА-1.
Каментары
и вы здагадалися, ад каго