Эканоміка33

Колькасць крамаў сэканд-хэнд за апошнія гады вырасла ўдвая

Колькасць сэканд-хэндаў у Беларусі дасягнула адзнакі ў 1500 крам. Пра гэта распавяла намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ніна Емяльянава ў эфіры тэлеканала СТБ.

— За апошнія гады колькасць сэканд-хэнд у Беларусі павялічылася ў два разы. Іх ужо амаль 1,5 тысячы.

Яны не раслі б сямімільнымі крокамі, калі б не былі запатрабаваныя ў насельніцтва — падкрэсліла намеснік міністра.

Ніна Емяльянава адзначыла, што ў 2021 годзе ў Беларусі ўнеслі змены ў правілы ажыццяўлення гандлю і забаранілі ў сэканд-хэндах прадаваць новыя і ўжываныя футравыя, трыкатажныя і швейныя вырабы, а таксама абутак. Дзякуючы гэтаму, імпарт гэтых тавараў у студзені-траўні 2022 года скараціўся больш чым на 25%.

Намесніца кіраўніка МАРГ таксама звярнула ўвагу на стокавыя крамы, дзе прадаецца прадукцыя вядомых сусветных брэндаў па заніжаных цэнах. Аднак колькасць гэтых буцікаў у разы меншая, чым «сэкандаў».

— Стокавых крам у рэспубліцы ўсяго 90. Іх колькасць павялічылася, але 90 аб'ектаў для краіны — гэта зусім маленькая лічба, — падкрэсліла спецыялістка.

Каментары3

  • Слесар
    01.08.2022
    А намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю не дакеміла чаму ў простых людзей попыт на сэканд? Таму што лукашызм давёў народ на галечы - таму што ў людзей грошай хапае толькі на ежу, камуналку ды лекі - пагэтаму й адзявацца прыходўіцца ў сэкандзе.
  • Максим Дизайнер
    01.08.2022
    Колхозники не доросли даже до секондов. Пол страны по официальное статистике на базаре на газетке одевается.
  • Максим Дизайнер
    01.08.2022
    Правильно делают. Пускай наши барыги сами за такие деньги одеваются. Покупка новых вещей известных брдов - только в ЕС на настоящих распродажах. Я оделся в секондах на год вперед. Качественные, из натуральных материалов, известных брендов вещи, на вид, как новые. Полупальто 60% мериносовая шерсть, сделано в Англии - 20 беларуских рублей на вес, джинсовыве шорты Levis, новые, сделаны в Мексике - 16, пару рубашек Tommi Hilfiger, новые -  15-20 рублей за штуку. И это я, со своими конскими габаритами, на которые ничего не налазит. Для баб - вообще рай, гора фирменных качественных и красивых вещей. Джинсовая мини юбка на заклепках - 9 рублей!В магазине такая же из новой коллекции - 95. Звоню знакомой колхознице в паре кварталов, приезжай, померяй - "ай, лень". Кожаный Конверс редкого зеленого цвета, как новые, точно не помню - 40-70 рублей. В Польше в свое время, да и сейчас мешками из секонда вещи такскали.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →