У расійскім Мінпрамгандлі заявілі, што расійская нябеленая офісная папера мае перавагі перад замежнай белай: нібыта айчынная прадукцыя больш экалагічная з-за адсутнасці хлору і нават карысная для вачэй чалавека за кошт свайго колеру і фактуры.
Па словах намесніка міністра прамысловасці і гандлю Алега Бачарова, белая папера, адсвечваючы, шкодзіць здароўю.
Чыноўнік адзначыў, што некаторыя расійскія фабрыкі ўжо адаптаваліся да адсутнасці фінскіх хімікатаў для адбельвання цэлюлозы. Цяпер сабекошт прадукцыі падае, а спажывецкі попыт на яе расце.
«Таму лічым, што гэта быў сур'ёзны манеўр цэлюлозна-папяровымі камбінатаў», — дадаў Бачароў.
У сакавіку ў Расіі ўзнік востры дэфіцыт крэйдаванай паперы, якую выкарыстоўваюць для часопісаў і кніг з каляровымі ілюстрацыямі. Пасля ўводу расійскіх войскаў на Украіну аб прыпыненні працы ў Расеі абвясцілі буйныя пастаўшчыкі крэйдаванай паперы: фінска-шведская кампанія Stora Enso, фінская UPM, Sappi, польска-шведская Arctic Paper.
Каментары
у крайнім выпадку - у хаду зноў пойдуць газеты з лозунгамі ды партрэтамі крамлёўска-бункерных правадыроў.