Аўто11

Некаторыя машыны ў ЕС каштуюць у 2-3 разы танней. Параўналі цэны на патрыманыя аўто ў Беларусі і Еўрасаюзе

Праз вайну і санкцыі цэны на новыя аўтамабілі ў салонах узраслі, выбар скараціўся, і беларусы ўсё часцей пачалі прыганяць патрыманыя машыны з Еўропы і ЗША. Вырашылі параўнаць цэны на старыя аўто ў Беларусі і краінах ЕС.

VW Passat B6

У Беларусі цэны на VW Passat B6 пачынаюцца з адзнакі ў 5 тысяч даляраў — столькі просяць за аўтамабілі першых гадоў выпуску, якія, зыходзячы з апісанняў прадаўцоў, знаходзяцца далёка не ў самым лепшым стане. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

У суседняй Літве VW Passat B6 дасяжны па цэнах ад 1500 еўра (тут і далей мы не будзем пераводзіць еўра ў даляры, паколькі валюты на сёння амаль парытэтныя).

Фота: скрыншот з сайта autoplius.lt

Падобная сітуацыя з цэнамі на Passat і ў Германіі: там самыя танныя В6 сярод аўто без пашкоджанняў ацэньваюць у 1400-1800 еўра.

Opel Zafira B

Кампактвэн Opel Zafira B у Беларусі прадаюць па цэнах ад 5-5,5 тысячы даляраў. Аўтамабілі з пазнакай «у добрым стане» прадаўцы ацэньваюць у 6000-7000 $.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Самыя танныя з Opel Zafira B у Літве дасяжныя за 1700-2000 еўра. Пры гэтым большасць дарэстайлінгавых «Зафір» прадаюць у цэнавым дыяпазоне 2500-3500 еўра.

Фота: скрыншот з сайта autoplius.lt

BMW 5 e60

BMW 5 серыі е60, якую ў народзе клічуць «лісой», у Беларусі прадаюць ад 7000 даляраў. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

У Літве падобныя аўто выстаўляюць на продаж па цэнах ад 2500 еўра, а ў Германіі — ад 2000 еўра.

Фота: скрыншот з сайта mobile.de

Renault Scenic III

Renault Scenic трэцяга пакалення першых гадоў выпуску ў Беларусі каштуе каля 7500-8000 даляраў. У той жа час у Германіі ці Літве аналагічныя аўтамабілі прадаюцца за 3000-4000 еўра.

Фота: скрыншот з сайта autoplius.lt

Як бачым, аўтамабілі 10-15 гадовага ўзросту ў Беларусі каштуюць у 2-3 разы даражэй, чым у ЕС. Тым не менш, гэта не азначае, што беларусам ёсць сэнс прыглядацца да прыгону такіх аўто з-за мяжы, паколькі высокія загараджальныя пошліны зробяць гэта фінансава нявыгаднай справай. 

Для таго, каб аўтамабіль з трэціх краін было выгадна імпартаваць у Беларусь, ён мусіць быць не старэйшым за 5 год. То-бок гэта машыны, якія сышлі з канвера не пазней за другую палову ліпеня 2017 года. Таму ў другой частцы агляду мы сканцэнтруем увагу менавіта на такіх аўто.

Passat B8

VW Passat B8 2017 года выпуску ў Беларусі каштуе 17-18 тысяч даляраў, у той час як у Літве «прахадныя» В8 прадаюцца па цэнах ад 12-14 тысяч еўра. 

Фота: скрыншот з сайта autoplius.lt

У Германіі ці Нідэрландах цэны на аналагічныя аўто стартуюць з адзнакі ў 11 тысяч еўра.

Фота: скрыншот з сайта mobile.de

Ford Mondeo

Mondeo 2017 года выпуску ў Беларусі можна знайсці ад 15 тысяч даляраў. У Літве самыя танныя варыянты з 5-гадовых Ford Mondeo ацэнены ў 11-12 тысяч еўра. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Renault Talisman

Фота: скрыншот з сайта autoplius.lt

Пяцігадовыя «талісманы» ў Беларусі прадаюцца за 15-16 тысяч даляраў. У Германіі Renault Talisman 2017 года выпуску можна набыць мінімум за 10-11 тысяч еўра. У Літве такія аўто дасяжныя па 11-12 тысяч еўра. 

Пра тое, што варта ведаць для таго, каб прыгнаць аўтамабіль з ЕС ці ЗША, можна пачытаць тут

Чытайце таксама: 

Беларусы зноў могуць увозіць электрамабілі без сплаты мыту, але ёсць нюасы

Беларусы пераключыліся на дарагія аўто з Еўропы і ЗША. Чаму так?

Каментары1

  • мясцовы2
    14.07.2022
    на аўто да 10 год кошты амаль аднолькавыя, астатняе шлак, што на нашым рынку, што тут у Еўропе

Лукашэнка стаў прадзедам6

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам6

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →