Грамадства

Год «хатняй хіміі» далі за каментар на адрас Дзмітрыя Балабы

Сёння ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна вынесены прысуд 24-гадоваму Арцемію Картавенкаву. Суддзя Вадзім Петрусевіч прызнаў хлопца вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса («Абраза прадстаўніка ўлады») і асудзіў яго да года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі», піша «Вясна».

Дзмітрый Балаба

Пацярпелым па справе выступаў начальнік мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба. Арцемій Картавенкаў у чаце «Каратели» у жніўні 2020 года пакінуў каментар «мужичок почувствовал себя … слишком, пора напомнить ему, кто он — кусок …!» пад фотаздымкам, на якім студэнт выбачаецца перад Балабам.

Начальнік АМАПа ацаніў нанесеную яму маральную шкоду ў 1500 рублёў: менавіта столькі абвінавачаны мусіць выплаціць на ягоную карысць. Балаба папрасіў, каб ён пералічыў грошы ў Дом дзіцяці №1. Таксама суддзя пастанавіў выплаціць тры базавыя велічыні (96 рублёў) за судовыя выдаткі.

Пацярпелы на пасяджэнне не з’явіўся. Сведкамі па справе выступілі бацькі абвінавачанага, які прызнаў віну цалкам. Дзяржаўная абвінаваўца, якой была памочніца пракурора Юлія Жук, запрасіла ў якасці пакарання 1,5 года «хатняй хіміі», аднак суддзя Вадзім Петрусевіч зменшыў яго на паўгода.

Каментары

  • Каліноўскі
    01.07.2022
    Вот як можа чуць сябе чалавек, які павінен успрымацца "грамадствам" як моцны, што за нейкі там каментар у яго адрас , аўтара садзяць у турму. Напэўна, мае проста неймаверны аргазм.

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →