У Мінску вынесены яшчэ адзін прысуд за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе
Суд Маскоўскага раёна Мінска 13 чэрвеня вынес прысуд па справе Ігара Краўчанкі, якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Таццяна Пірожнікава.
Палітзняволенага Ігара Краўчанку супрацоўнікі міліцыі затрымалі 25 лютага 2022 года, да суда ён утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.
Судовыя слуханні пачаліся 9 чэрвеня.
Краўчанку абвінавацілі ў актыўным удзеле ў акцыях пратэсту, якія адбываліся ў Мінску пасля 9 жніўня 2020 года.
У ранейшыя гады абвінавачаны неаднаразова затрымліваўся за ўдзел у несанкцыянаваных маршах і мітынгах, быў некалькі разоў аштрафаваны па адміністрацыйных справах.
Суд прызнаў яго віну даказанай і вынес рашэнне пакараць абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.
Каментары