Герой «Крэмулятара» Пётр Несцярэнка — дваранін і ўдзельнік Белага руху, які стаў агентам НКВД і першым дырэктарам Маскоўскага крэматорыя.
Герой «Крэмулятара» Пётр Несцярэнка — дваранін і ўдзельнік Белага руху, які стаў агентам НКВД і першым дырэктарам Маскоўскага крэматорыя. Днём Несцярэнка крэміраваў савецкую эліту, памерлую сваёй смерцю, а ўначы — целы расстраляных у НКВД.
Несцярэнку арыштоўваюць праз дзень пасля нападу нацыстаў на СССР і абвінавачваюць у шпіянажы. Яго перавозяць у саратаўскую турму і праз допыты, якія вядзе там малады НКВДэшнік, успаміны і мастацкія маналогі вязня з каханай жанчынай мы знаёмімся з абсалютна трагічным лёсам чалавека і гісторыяй з неверагодна дзівосным фіналам.
Пра што таксама кніга?
«Аб шматлікіх параўнаннях гітлераўскай Германіі і Савецкага саюза, якія цяпер забароненыя.
Пра побытаўжыванні Фларэнскага. Пра маскоўскага Харона. Пра тое, што нічога новага сёння не адбываецца ні на палях бітваў, ні ў тыле. Пра Парыж, Галіполі і Кіеў. Пра неверагодны лёс Пятра Ільіча Несцярэнкі, пра яго вайну, самалёты, тулянні, яго крэматорыі і яго дзённікі, якія ён ніколі не вёў…
І вядома гэты раман пра тое, што ўслед за рускім ваенным караблём, як правільна напісаў Мікалай Конанаў, ідзе філасофскі параход», — напісаў у сваім фэйсбуку Саша Філіпенка, які з'яўляецца таксама аўтарам такіх кніг, як «Былы сын», «Чырвоны крыж», «Вяртанне ў Астрог».
Новую кнігу можна купіць, напрыклад, на Wildberries.
«Чытаеш допыт у НКВД і ўяўляеш, як гэта адбываецца на фоне славутых дзвярэй ГУБАЗіКа». Дзмітрый Гурневіч пра «Крэмулятар» Сашы Філіпенкі
-
Шчадроўку з Гомельшчыны ведаюць мільёны людзей па ўсім свеце. У самой Беларусі пра яе мала хто чуў
-
У чатырох польскіх гарадах адбудзецца сінхронны фестываль салідарнасці і культуры Belarus Outside Sound System
-
Рэнесансны шэдэўр з Гальшанаў набыў новы выгляд. Так ён мог выглядаць чатыры стагоддзі таму
Каментары