«Беларусь не будзе ўцягнутая ў вайну». Макей заклікаў ЕС да дыялогу з Мінскам
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей звярнуўся да ЕС з заклікам «аднавіць дыялог» паміж Мінскам і Бруселем.
У лісце, датаваным 6 красавіка і высланым афіцыйна ў Еўрасаюз ды асабіста некалькім міністрам замежных спраў краін ЕС, Макей заклікае Брусель «адмовіцца ад абвінавачванняў і ярлыкоў, запальнай рыторыкі і аднабаковых абмежавальных мер ды пераасэнсаваць парадыгму будучых адносін Беларусі і ЕС».
Як сцвярджае Макей у сваім пасланні, «мы катэгарычна адкідаем любыя інсінуацыі наконт таго, што Беларусь нейкім чынам ангажаваная ў баявыя дзеянні ва Украіне».
«Беларусь не будзе ўцягнутая ў вайну», — запэўнівае Макей у лісце, доступ да якога атрымала «Свабода».
Паводле Макея, санкцыі ЕС, якія нібыта маюць на мэце «змяніць паводзіны Беларусі», у выніку дадуць толькі «менш ЕС у Беларусі».
«Хіба гэта ў інтарэсах кагосьці ў Еўропе?» — пытаецца кіраўнік МЗС Беларусі.
Каментары