Улада

«Маральна-псіхалагічны стан асабовага складу найвышэйшы». Генерал-маёру задалі пытанні пра беларускае войска. Вось што ён адказаў

У канцы сакавіка чытачка «Нашай Нівы» патэлефанавала на прамую лінію Міністэрства абароны. На яе пытанні адказалі пісьмова. Публікуем гэты ліст.

Фота: БелТА

Чытачка Любоў пацікавілася, які цяпер маральны настрой у беларускіх салдат і ці накіроўваецца ў поўным памеры грашовае фінансаванне «для забеспячэння вайсковай аховы мірнага неба краіны». Адказ жанчына атрымала ад генерал-маёра Леаніда Касінскага, начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны.

«Маральна-псіхалагічны стан асабовага складу найвышэйшы. Узброеныя сілы гатовыя выканаць задачы, пастаўленыя прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і міністрам абароны.

Вас не павінна турбаваць, ці ў поўным аб'ёме ажыццяўляецца фінансаванне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Галоўнае, што яны забяспечваюць мірнае неба над галовамі нашых грамадзян». 

Генерал-маёр Леанід Касінскі ў лісце ўдакладніў, што «беларускія ваеннаслужачыя выконваюць задачы ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных сіл па прызначэнні ў 2021/2022 навучальным годзе, а таксама ў ходзе мерапрыемстваў па ўзмацненні аховы Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь толькі ў межах тэрыторый нашай краіны і ўдзел у спецыяльнай ваеннай аперацыі Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны не прымаюць». 

Таксама на прамой лініі чытачка спытала, калі перастануць адпраўляць на навучанне беларускіх вайскоўцаў ва ўстановы Расійскай Федэрацыі.

«Рэспубліка Беларусь накіроўвала і будзе накіроўваць на навучанне сваіх вайскоўцаў у Расійскую Федэрацыю», — сказана ў адказе.

Чытайце таксама: 

«Прычым тут праблемы міру?» Дэпутат арыгінальна патлумачыў прысутнасць расійскіх войскаў у Беларусі

«Як мы рэагуем? Ніяк». Мінскі дэпутат пракаментаваў парушэнне Канстытуцыі і запуск ракет з беларускай тэрыторыі

Журналісты спыталі Вадзіма Гігіна, чаму Расія бамбіць рускамоўны Харкаў

Каментары

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання19

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэс і інвестараў збіраюцца пазбавіць ільгот

Дэпутатка Мірончык-Іванова расказала, ці можна ёй выкладаць у інстаграме фоты ў купальніку8

Расійскія войскі расстралялі дзевяць украінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці4

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў 100-гадовым доме1

У мінскай краме прадаюць двайнікоў вядомых прадуктаў. Толькі зроблены яны не на Захадзе, а ў Расіі7

У Мінску сёлета колькасць кляшчоў знізілася на 40%. Як так?1

Навумчык пра рэзкія заявы Пазняка: Яго не цікавіць імідж, ён кажа тое, што не гавораць іншыя224

Гаспадары абабілі дом 120 тысячамі накрывак ад бутэлек — вось як ён выглядае7

Зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Паўночнай Ірландыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання19

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Галоўнае
Усе навіны →