Грамадства

Тры гады хатняй хіміі за сем літар. Мінчанку асудзілі за абразу былога міліцыянта

У судзе Ганцавіцкага раёна 29 сакавіка адбыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхаркі Мінска Ірыны Сташкевіч. Яе абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Пацярпелым па справе аказаўся былы міліцыянер Віталь Куляшоў. 

Судовы працэс вёў суддзя Уладзімір Космач, паведамляюць праваабаронцы.

У віну Ірыне Сташкевіч ставілася тое, што 21 кастрычніка 2020 года пад здымкам Куляшова ў адным з тэлеграм-каналаў яна напісала каментарый у тры словы: «Ну і рожа».

Падчас следства праводзілася лінгвістычная экспертыза слова «рожа». Вынікі былі агучаныя на судовым пасяджэнні.

Сам пацярпелы Куляшоў на судовы працэс не з'явіўся «з прычыны хваробы і далёкасці пражывання». Ён таксма заявіў іск аб матэрыяльнай кампенсацыі 1000 рублёў.

«Гэтая абраза выклікала ў мяне перажыванні, у выніку чаго ў мяне падняўся ціск, мне было вельмі некамфортна перад падначаленымі, што ў іх такі кіраўнік, і я не мог належным чынам выканаць свае службовыя абавязкі», — растлумачыў Куляшоў у сваім лісце-хадайніцтве аб правядзенні судовага пасяджэння ў ягоную адсутнасць.

У выніку суд прызнаў Ірыну Сташкевіч вінаватай і асудзіў яе да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Менавіта столькі прасіў і дзяржабвінаваўца.

Сваю віну ў злачынстве, звязаным з абразай прадстаўніка ўлады, Ірына Сташкевіч прызнала. Аднак у сваім апошнім слове яна запытвала:

«За што тры гады? Я маці-адзіночка…».

Гэта ўжо трэці суд над Ірынай Сташкевіч. У першых двух выпадках яна таксама была асуджаная да хатняй хіміі за абразлівыя каментарыі ў дачыненні да міліцыянтаў.

Віталь Куляшоў. Фота: «Ганцавіцкі час»

Віталь Куляшоў быў начальнікам Ганцавіцкага РУУС да жніўня 2020 года, пасля яго знялі з пасады, ён стаў кіраўніком сельскагаспадарчага прадпрыемства. 

У кастрычніку 2021 года стала вядома, што Куляшова накіравалі ў РНПЦ псіхічнага здароўя, што ў Навінках, меркавана, з прычыны спробы суіцыду, але дакладнай інфармацыі не было. 

На момант, калі Ірына Сташкевіч напісала той самы каментарый, Куляшоў прадстаўніком улады ўжо не з'яўляўся. 

Менавіта Куляшоў кіраваў 20 чэрвеня 2020 года ў Ганцавічах брутальным затрыманнем удзельнікаў «Ланцуга салідарнасці» (падчас якога галаву аднаго пратэстоўца міліцыянты прыціснулі каленам да асфальта, і некалькі чалавек, у тым ліку двух журналістаў мясцовага выдання «Ганцавіцкі час», затрымалі).

Затрыманых удзельнікаў акцыі асудзілі паводле адміністрацыйных спраў. Працэс над імі вёў той жа суддзя, які цяпер судзіў Ірыну Сташкевіч, — Уладзімір Космач. Пасля ён сышоў з пасады старшыні Ганцавіцкага суда «паводле уласнага жадання», аднак суддзём Ганцавіцкага суда застаўся.

Каментары

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст1

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст

Усе навіны →
Усе навіны

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара12

Падчас іранскай ракетнай атакі па Ізраілі загінуў адзін палесцінец і пацярпелі двое ізраільцян7

Перад іранскай ракетнай атакай у Тэль-Авіве адбыўся тэракт

Што вядома пра Вячаслава Папшо — блогера «Жыве», які паехаў у Беларусь і быў арыштаваны14

Іран запусціў 180 балістычных ракет па Ізраілі. Іх ізноў пашчоўкалі30

Лукашэнка зацвердзіў прагнозныя паказчыкі для эканомікі і фінансаў на 2025 год1

«Памыў машыну, праз 30 хвілін яна зноў у пыле». Да Беларусі такі дабраўся прыкаспійскі пыл3

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай Прэміі Ежы Гедройця. Хто трапіў у выніковую шасцёрку?2

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — тэрыторыі ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст1

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст

Галоўнае
Усе навіны →