Меркаванні

«Я не ведаю, ці вярнуся сёння». Змітра Дашкевіча разам з цяжарнай жонкай выклікаюць на допыт 

Зміцера Дашкевіча выклікалі на допыт разам з цяжарнай жонкай. «І гэта, напэўна, найцяжэйшае выпрабаванне ў маім жыцці», піша ён.

«Калі мяне першы раз выклікалі на допыт па пратэстах 2020 года, я быў спужаўся, але за паўдня ўзяў сябе ў рукі: «Ці ж Бог не Творца гісторыі? Ці ж Ён не кіруе нашым жыццём?» — прамовіў сам сабе я і вырашыў, што тут няма нават пра што распавядаць людзям, — піша ў Фэйсбуку Зміцер Дашкевіч. —

Дый, у рэшце рэшт, турма — не канец свету. Так, бывала цяжка, а бывала вельмі цяжка. Часам ад скрухі хацелася грызці жалезныя нары ізалятараў, але па вызваленні праз нейкі час я дзякаваў Богу за кожны дзень і за ўсе выпрабаванні — для мяне трэба было прайсці праз гэта.

Цяпер жа, калі прыйшла позва на трэці допыт, я не проста спужаўся — я разгубіўся, бо разам з позвай на мяне прыйшла позва і на маю жонку Насту. Нас выклікалі на допыт удвух, а пойдзем мы ўтрох — і гэта, напэўна, найцяжэйшае выпрабаванне ў маім жыцці.

Я ці не ўпершыню за змагарскія гады задумаўся, заставацца нам ці ехаць.

Я разумею, каб жыць спакойна — трэба ехаць. Каб стаць героем — трэба ехаць і абвінавачваць тых, хто застаўся. А так, што я тут: сяджу пад акупацыяй, рэжым не валю і танкі не спыняю — агент і здраднік — дый толькі. Але для мяне заставацца ў Беларусі — найцяжэйшае штодзённае рашэнне. І нават не таму, што зона — там нічога новага, а таму, што ты не належыш сам сабе.

Канечне, можна было б жыць спакойна. І нават стаць там героем. Але я не хачу такога геройства. Дый сёння нават ніякага не хачу. Я хачу проста данесці свой крыж. Бо «Хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе за Мною, той ня варты Мяне,» — сказана Тым, Хто збавіў мяне, і я хацеў бы крыж свой утрымаць. І я не кажу пра іншых — бо многім трэба было паехаць, і я некаторым раіў ехаць.

Але я кажу пра сябе: мне трэба застацца. Хоць я кожную раніцу чую, як ляпаюць дзверы ў пад'ездзе. Хоць мне і цяжка ад думкі, колькі акупантам трэба яшчэ нашай крыві, каб насмактацца? Я, а напэўна і многія людзі цяпер, думаю: калі ўжо скончыцца жах гэты, калі ўжо канец?! Вельмі хацелася б, каб хутчэй. Але я таксама разумею, што хуткасць несумяшчальная з якасцю, як казаў мне адзін цясляр. Бо мы цвёрдахрыбетныя, бо калі ўсё добра і калі спакойна — мы не хочам думаць і рабіць над сабою высілак.

 А вось калі жалезныя нары і бетонная падлога, калі акупацыя сціскае да невыноснасці, калі вайна на парозе, тады некаторыя, хто не думаў — пачынаюць думаць, а некаторыя, хто толькі думаў — пачынаюць рабіць над сабою высілак. Я для сябе зразумеў, калі мы пераможам, і хачу падзяліцца з вамі.

Мы пераможам, калі Юля Чарняўская загаворыць па-беларуску, а Ганна Севярынец і, безумоўна, Стась Карпаў, прымуць Ісуса Хрыста як свайго Госпада і Збаўцу. Канечне, гэта прыпавесць, канечне, імёны гэтых цудоўных людзей — гэта вобраз нашага народа. Але за кожным вобразам ёсць мы, ёсць рэальны чалавек, які ў час выпрабавання набліжаецца да праўды і Таго, Хто ёсць Крыніцаю праўды.

Я не ведаю, ці вярнуся я сёння. Калі я вярнуся сёння, я не ведаю, ці я вярнуся наступным разам.

Але дазвольце мне паўтарыць тое, што я напісаў больш за тысячу разоў у лістах палітвязням: сёння нам трэба з усяе моцы ўчапіцца за Ісуса Хрыста і родную мову — толькі тады выратуемся — і кожны з нас як асоба, і мы ўсе разам — як нацыя. На зоне — нічога новага і гэта не канец свету.

Таму за мяне не хвалюйцеся. Хто можа, памаліцеся за каханую маю Насту і таго, хто ў яе пад сэрцам і пойдзе на допыт разам з ёю. Будзьма трымацца за Ісуса Хрыста і родную мову — і тады пераможам.

Каментары

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі13

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я еў велізарныя сэндвічы з крэветкамі за адным сталом з КДБ». Столтэнберг распавёў, як у 1991 годзе спрабаваў завербаваць савецкага агента

Беларуска здае патэльні назад у крамы праз год пасля карыстання8

У Мінску з'явіцца перасадка на чацвёртую лінію метро: да яе прыйдзецца ісці амаль 300 метраў

Беларускі расказалі, колькі атрымліваюць аліментаў на дзяцей9

Эмінем стане дзедам

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі13

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →