У некаторых паліклініках зноў мнагалюдна, але да ўчорашняга ажыятажу далёка
Сёння раніцай колькасць людзей, што прыйшлі ў паліклінікі, значна меншая, чым у панядзелак. Хвасты на вуліцы таксама трапляюцца, але радзейшыя і не такія доўгія, паведамляе Onliner.by
У Стоўбцах перад кабінетам 30 чалавек, але ўсе змясціліся ўнутры.
Учора каля паліклінік з раніцы фіксаваліся гіганцкія чэргі. Мінздароўя патлумачыла ажыятаж тым, што людзі стаялі па тэсты. Людзі патлумачылі, што ім проста патрэбныя бальнічныя. Учора паліклінікі працавалі да канчатковага выніку, пакуль не прынялі ўсіх. Мінздароўя заклікала не збірацца ў чэргі і па магчымасці хварэць дома: «амікрон» звычайна не дае цяжкай клінікі.
Каментары