Здароўе

«Медыкі таксама хварэюць». Міністэрства аховы здароўя расказала, як вырашаюць пытанне з недахопам дактароў

Сёння на гарачай лініі Міністэрства аховы здароўя чытачцы «Нашай Нівы» расказалі, што цяпер масава хварэюць дактары і паліклінікі не спраўляюцца. Пра тое, што не хапае дактароў, пісалі і нашы чытачы. Што на гэта адказала Міністэрства аховы здароўя?

«Медыцынскія работнікі таксама хварэюць на каранавірусную інфекцыю. Сярод іх сёння склаўся адзін з самых высокіх узроўняў вакцынацыі. Адпаведна, гэта ўсё адбіваецца і на цячэнні захворвання, — адзначыла падчас брыфінгу па эпідэміялагічнай сітуацыі першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Караткова. — Прытым, і рызыка захварэць на каранавірусную інфекцыю, нягледзячы на дастатковую колькасць абароны, больш высокая, таму што кантакты ў іх больш высокія (…).

Калі гаварыць непасрэдна пра горад Мінск, дзе рост захворвальнасці найбольш высокі, тут ужо на мінулым тыдні былі прыцягнутыя да працы інтэрны. З сённяшняга дня, з улікам таго, што студэнты яшчэ знаходзяцца на канікулах, у якасці валанцёраў пачынаюць працу больш за 700 студэнтаў.

З панядзелка, з моманту выхаду, будзе прыцягнута студэнтаў старэйшых курсаў столькі, колькі неабходна для амбулаторнай службы, для працы ў кол-цэнтрах, для выканання нейкіх іншых тэхнічных заданняў і для дапамогі медыцынскім работнікам.

Акрамя таго, прыпыненае навучанне, курсы павышэння кваліфікацыі. Усе дактары, пачынаючы ад урачоў агульнай практыкі і заканчваючы вузкімі спецыялістамі, вяртаюцца на свае працоўныя месцы, і ў выпадку неабходнасці для працы ў кантактных групах, для абслугоўвання выклікаў дома, для арганізацыі работы ў паліклініках таксама будуць прыцягвацца розныя спецыялісты, вузкія спецыялісты.

Высокі ўзровень вакцынацыі, паўтаруся, сведчыць аб тым, што, меркавана, формы захворвання сярод медыцынскіх работнікаў дастаткова лёгкія, што дае магчымасць у самыя кароткія тэрміны, у бліжэйшыя пяць дзён, вярнуцца ў строй. Таму ніякай панікі сярод насельніцтва быць не павінна.

Дапамога аказваецца. Прычым аказваецца не толькі пацыенту з каранавіруснай інфекцыяй, але і па іншых напрамках. Магчыма, планавая дапамога больш будзе сканцэнтраваная з упорам аказання дома.

Гэта зроблена для таго, каб не павышаць рызыку магчымага заражэння пры наведванні паліклінік. Калі няма тэрміновасці ў аказанні дапамогі, калі чалавек адчувае сябе здавальняюча, вядома ж, такое пажаданне, каб спланаваць свой паход у паліклініку не ў самы разгар.

І яшчэ просьба да насельніцтва. Вось цяпер чэргаў няма, трэба неяк размяркоўваць час і не імкнуцца патрапіць у паліклініку да адкрыцця. Таму што ўмовы надвор'я, на жаль, не самы лепшы фактар. Ён непажаданы для таго, каб чакаць ва ўмовах вуліцы».

Катастрофа ў паліклініках. Гіганцкія чэргі на чатыры-шэсць гадзін, сотні людзей у калідорах

Каментары

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Усе навіны →
Усе навіны

Пажар адбыўся на складзе Мінскага інструментальнага завода — два чалавекі шпіталізаваныя1

Час, калі сонца не глядзіць у наша аконца: як не ўпасці ў дэпрэсію і застацца бадзёрым2

Урадавыя войскі Сірыі адкінулі паўстанцаў ад Хамы. Але ў Алепа разгром поўны

«Чыловы хлопец» дабраўся і да Беларусі. Што гэта за мем?5

Хто такі Яўген Горын — прапагандыст, які бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў за кратамі і кляйміць Захад18

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

Качанава рассказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі5

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Галоўнае
Усе навіны →