Свет

Столтэнберг: Рашэнне аб Украіне і NATO прымуць толькі Украіна і NATO

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг у чацвер фактычна адхіліў патрабаванні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна даць Маскве «гарантыі бяспекі», а менавіта адмовіцца ад пашырэння Паўночнаатлантычнага саюза і вайскова-тэхнічнай дапамогі Украіне.

На прэс-канферэнцыі пасля перамоў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Бруселі Енс Столтэнберг сказаў, што пытанне аб магчымым прыёме Украіны ў NATO будзе вырашаць толькі сама Украіна і 30 краін-удзельніц NATO, паведамляе «Свабода».

Генеральны сакратар саюза сказаў, што NATO не пойдзе на кампраміс у пытанні аб тым, што Украіна мае права самастойна выбіраць свой шлях.

Ён таксама дадаў, што супрацоўніцтва NATO з Украінай мае абарончы характар і супраць Расіі не накіравана. Наадварот, саму Расію ён абвінаваціў у агрэсіўных паводзінах, якія доўжацца ўжо шмат гадоў.

Столтэнберг таксама адзначыў, што ў NATO пакуль не бачаць ніякіх прыкмет скарачэння расійскай вайсковай групоўкі ля межаў з Украінай.

Ён назваў дзеянні Расіі правакацыйнымі і заявіў, што яны дэстабілізуюць і падрываюць бяспеку ў Еўропе, а таксама зноў заклікаў Маскву да дыялогу, у прыватнасці, у рамках Рады Расія — NATO.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў, што ў выпадку буйнамаштабных баявых дзеянняў паміж Расіяй і Украінай колькасць ахвяр можа налічваць сотні тысяч і мільёны.

Ён прызнаў, што NATO не абавязанае аказваць Украіне ўзброеную падтрымку, але пры гэтым дадаў, што ў выпадку такой вайны сама Украіна стане «фарпостам» NATO, нават не будучы яго ўдзельніцай.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў аб неабходнасці «неадкладнага» пачатку міжнародных перамоў для выпрацавання «юрыдычна зафіксаваных гарантый» бяспекі Расіі.

Гарантыі, на думку Пуціна, павінны «выключаць любое далейшае прасоўванне NATO на Усход і размяшчэнне ў сумежных дзяржавах, найперш ва Украіне, узбраенняў, якія б пагражалі Расіі».

ЗША і іх саюзнікі заклікалі Маскву да дээскалацыі напружанасці, заявіўшы, што ў выпадку шырокамаштабнага ўварвання ва Украіну Расію чакаюць сур’ёзныя наступствы.

Пры гэтым ЗША выказалі гатоўнасць да дыялогу. Саюзнікі па NATO адкрыта не адпрэчылі магчымасць абмяркоўваць гарантыі, якіх патрабуе Пуцін, аднак і генеральны сакратар NATO, і іншыя высокапастаўленыя прадстаўнікі Захаду неаднаразова паўтарылі апошнім часам, што ў Расіі няма права вета ў пытанні пашырэння Паўночнаатлантычнага саюза.

Кіраўнік НАТА аб магчымым уварванні Расіі ва Украіну: Не можам лічыць, што гэта блеф

Латвія папрасіла пастаяннай вайсковай прысутнасці ЗША на сваёй тэрыторыі. Пентагон пакуль не каментуе гэтую заяву

Каментары

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →