Надвор'е

Метэаролагі ААН: Адзін з найбліжэйшых гадоў будзе рэкордна цёплым

У найбліжэйшыя пяць гадоў з верагоднасцю 90% надыдзе рэкордна цёплы год у гісторыі назіранняў. Пра гэта паведамляе Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА), якая з'яўляецца спецыялізаванай установай ААН, піша РБК.

«Верагоднасць таго, што ў бліжэйшыя пяць гадоў па меншай меры адзін год перасягне паказчыкі 2016-га, які лічыцца самым цёплым годам на дадзены момант, складае 90%», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле прагнозаў СМА, сярэдняя тэмпература на паверхні сушы і мора ў кожны з гадоў гэтага пяцігадовага перыяду будзе па меншай меры на адзін градус Цэльсія вышэйшая за тэмпературныя значэнні даіндустрыяльнай эпохі. У самы гарачы год тэмпература з верагоднасцю 40% можа перавысіць даіндустрыяльны ўзровень на 1,5 градуса.

У 2020 годзе сярэдняя тэмпература перавышала базавыя значэнні даіндустрыяльнай эпохі на 1,2 градуса. Мінулы год увайшоў у першую тройку самых цёплых гадоў у гісторыі назіранняў.

Каментары

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам12

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Усе навіны →
Усе навіны

ТАСС апісала, як людзі з Курскай вобласці вяртаюцца ў разрабаваныя УСУ дамы. Але ў тым горадзе стаяла толькі расійская армія

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

Забыты на дзесяцігоддзі антыбіётык можа стаць зброяй супраць супербактэрый3

Вучоныя зафіксавалі, як сперматазоіды парушаюць адзін з законаў фізікі2

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

Опцыі адмаўчацца ў спартсменаў больш няма. Цяпер не толькі «нада», але і па першым шчаўчку12

«Я зразумела, што не стамілася». У Мінскай вобласці здаюць домікі на вадзе за 800 рублёў у суткі — каментатары ў шоку6

Жудаснае ДТЗ у Кітаі: машына ўляцела ў натоўп людзей

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам12

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Галоўнае
Усе навіны →