Толькі з дазволу ўладаў: дэпутаты прынялі ў першым чытанні закон аб масавых мерапрыемствах
Дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змене Закона Беларусі» Аб масавых мерапрыемствах у Беларусі», піша БелТА.
«Законапраект накіраваны на гарантаванне нацыянальнай бяспекі і абарону грамадскага парадку», — сказаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Усе масавыя мерапрыемствы могуць праводзіцца выключна на падставе дазволу мясцовых органаў улады.
«Пры гэтым мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы надзяляюцца правам вызначаць месцы, рэкамендаваныя для правядзення масавых мерапрыемстваў.
Для арганізатараў масавых мерапрыемстваў, іншых асоб уводзіцца прамая забарона публічных заклікаў да арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, у тым ліку шляхам абвяшчэння ў СМІ, у інтэрнэце або іншых інфармацыйных сетках пра дату, месца і час яго правядзення», — адзначыў міністр.
Каментары