Грамадства

На праспекце Незалежнасці за фатаграфаванне тэхнікі затрымалі двух братоў — кожнаму далі па 30 сутак. А дома мама з інсультам

27 сакавіка ў Мінску затрымалі двух родных братоў, Івана і Сяргея Брусавых. Праз дзень абодва атрымалі ад суддзі Максіма Трусевіча па 30 сутак.

Браты Сяргей і Іван Брусавы 27 сакавіка вярталіся дадому па праспекце Незалежнасці. Міма праязджала ваенная тэхніка, якую яны вырашылі сфатаграфаваць. Суду Іван растлумачыў, што тэхніку яны здымалі, бо яна ім спадабалася. Аб гэтым сведчыць і відэа, якое яны запісалі. Фатаграфаванне заўважылі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі іх, паведамляюць праваабаронцы.

У Першамайскім РУУСе на братоў склалі адразу па два пратаколы: па арт. 24.23 і 24.3 КаАП — гэта «мітынг» і «непадпарадкаванне».

На судзе браты прасілі не караць іх суткамі, бо іх маці нядаўна перанесла інсульт, ёй патрабуецца дапамога. Вырак суддзі Максіма Трусевіча — па 30 сутак кожнаму.

41-гадовы Сяргей Брусаў
32-гадовы Іван Брусаў

«Наша Ніва» звязалася з Таццянай Іванаўнай, мамай братоў. Жанчына не ведае падрабязнасцяў затрымання — кажа са слоў дзяўчыны аднаго з сыноў, што яны выйшлі ў краму, пасля чаго зніклі.

Пра затрыманне сыноў і суд жанчына ўвогуле не ведала — даведалася ад журналістаў.

Таццяна Іванаўна распавяла пра сыноў: абодва зарабляюць на жыццё халтурамі, падпрацоўваюць у прыватнікаў. Абодва разведзеныя, абодва маюць судзімасці за бойкі. Па словах маці, Брусавы палітыкай асабліва не цікавіліся, у мітынгах і акцыях не ўдзельнічалі. Раней за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах братоў не затрымлівалі.

Таксама Таццяна Іванаўна пацвердзіла, што сапраўды нядаўна перанесла інсульт — цяпер не выходзіць з кватэры. 

Каментары

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →