Экс-удзельнік каманды Сцяпана Пуцілы: Мяне ўводзяць у кому — жоўтая ліхаманка
23-гадовы беларускі журналіст Крысціян Шынкевіч паведаміў у твітары пра тое, што дактары ўводзяць яго ў медыкаментозную кому. Ён знаходзіцца ў адной з краін Лацінскай Амерыкі, дзе захварэў на жоўтую ліхаманку. «Пячонка пачынае адмаўляць. На жаль, жоўтая ліхаманка не самая простая рэч для майго арганізма», — напісаў ён у апошнім допісе.
Крысціян Шынкевіч каля месяца таму сышоў з каманды Сцяпана Пуцілы, ён працаваў у праекце, які беларускія ўлады лічаць экстрэмісцкім.
Развітанне было нечаканае і скандальнае — Шынкевіч пісаў у сацыяльных сетках пра тое, што яго нібыта абвінавацілі ў крадзяжы на суму каля $15 тысяч. Ён баяўся, што яго затрымаюць на тэрыторыі Еўрасаюза і дэпартуюць у Беларусь. Таму паляцеў у Лацінскую Амерыку.
Паколькі ад’езд быў тэрміновым, Шынкевіч не паспеў зрабіць прышчэпку ад жоўтай ліхаманкі. Некаторыя краіны патрабуюць пры прылёце пашпарт вакцынацыі, аднак Аргенціна, куды ён узяў білет, ставіцца да гэтага больш лагодна. Як вынікае з твітара Шынкевіча, ён паспеў пабываць і ў іншых краінах кантынента, напрыклад, быў у Венесуэле.
У сярэдзіне 2010-х Шынкевіча выключылі з БДПУ, як ён сцвярджаў — па палітычных матывах. Пасля гэтага хлопец вучыўся ў Польшчы па праграме Каліноўскага.
Чытайце таксама: Беларус даведаўся, што Укантакце захоўвае ўсю выдаленую інфармацыю. Канфлікт можа каштаваць сацсетцы да 20 мільёнаў еўра
-
Ярмошына: Я не магу падтрымаць культ асобы Сталіна. Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула
-
Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі
-
Назіраць за выбарамі ў Беларусь прыедзе швейцарац, якога на радзіме судзілі за фальсіфікацыю выбараў
Каментары