Грамадства66

Назіраць за выбарамі ў Беларусь прыедзе швейцарац, якога на радзіме судзілі за фальсіфікацыю выбараў

Мінск запрасіў назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі трох швейцарскіх палітыкаў, вядомых сваімі прарасійскімі поглядамі.

Эрык Вэбер. Скрыншот відэа з яго тыктоку

Тры швейцарцы прыедуць у Беларусь назіраць за неканкурэнтнымі прэзідэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца 26 студзеня. Запрашэнні атрымалі Эрык Вэбер, Патрык Крэц і Вільгельм Віс.

Беларускія ўлады аплацяць ім дарогу і пражыванне ў Мінску. Запрашэнні швейцарцам прыйшлі ў тым ліку ад міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, пiша Blick.

Цікава, што 61-гадовы Вэбер у 2014 годзе быў асуджаны за фальсіфікацыі выбараў у кантонавы парламент. Суд выявіў, што падчас адной з кампаній ён схіляў выбаршчыкаў атрымаць другія бюлетэні і прагаласаваць за яго. Палітыка затрымлівалі па падазрэнні ў фальсіфікацыях і ў 2024 годзе.

У Швейцарыі ў Вэбера рэпутацыя экстравагантнага крайне правага палітыка, ён стварыў уласную «Партыю супраць занадта вялікай колькасці іншаземцаў і прасіцеляў прытулку ў Швейцарыі». Некалькі разоў Вэбера абіралі ў парламент кантона Базэль-Штадт.

Палітык адправіцца ў Мінск у панядзелак. Паводле меркавання Вэбера, «у Беларусі шмат што сучасней, чым у Швейцарыі», а медыя, як ён лічыць, хлусяць пра рэальную сітуацыю ў краіне.

31-гадовы Крэц, дэпутат парламента кантона Цуг ад Народнай партыі, і 25-гадовы Віс паедуць у Беларусь не ўпершыню. Яны назіралі за парламенцкімі выбарамі ў 2024 годзе і актыўна раздавалі інтэрв'ю прапагандыстам, у якіх хвалілі выбарчы працэс.

Віс, напрыклад, заяўляў, што «ў Беларусі можна свабодна выказваць сваё меркаванне». Пратэсты ён лічыць «змоваю Захаду». Віс таксама вядомы прыхільнік Уладзіміра Пуціна. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ён вывесіў на фасадзе свайго дома літары Z і герб СССР у падтрымку расійскага ўварвання.

Каментары6

  • Барадзед
    20.01.2025
    А помните как курощуп в 20-м вывозил награбленное из Швейцарии? Тогда ещё его персональный самолёт в Германии в аэропорту застрял.
  • Руслан
    20.01.2025
    Тамошние фальсификации - детский лепет по сравнению с РБ. Уговоры, подкупы избирателей ... это мелочь. Это не перекладывание бюллетеней "за N" в стопку "за М". И не "исправление" председателем комиссии насчитанных 30% в 80%. А на уровнях выше участковых комиссий там вообще нет фальсификаций. Это ведь там подсудное дело :)
    Думаю, этот прохвост из Швейцарии даже не узнает "нюансов" подсчёта голосов. Будет просто наслаждаться заботой, которой его окружат. И хвалить, конечно, "выборы".
  • Карпенко
    20.01.2025
    Наш человек...

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын10

У Бразіліі самалёт упаў на ажыўленую аўтастраду

Беларуса затрымалі ў Іспаніі4

«У XX стагоддзі ўжо быў вопыт». МЗС Беларусі параўнаў беларусаў і расіян у Латвіі з яўрэямі ў Трэцім Рэйху16

Расія сёлета паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну? Як успрымаць заяву Зяленскага19

Качанава наведала Полацкі малочны камбінат, дзе «самая складаная сітуацыя» ў краіне2

Праваабаронцы паведамілі, што палітвязням не даходзяць грашовыя пераводы. Сваякі пацвярджаюць

Аб'явілі збор на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк23

Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць