Жыхар Бабруйска разбіў галаву знаёмаму за паламаны шыфер і два кусты марыхуаны
У пачатку лістапада ў бальніцу з пашкоджаннем галаўнога мозгу і пераломам костак чэрапа трапіў 45-гадовы жыхар вёскі Слабодка, паведамляе міліцыя.
Са сваім 24-гадовым знаёмым у канцы кастрычніка ў вёсцы Бярозавічы яны адпачывалі ў дачным доме яго бацькоў. Увечары паміж мужчынамі ўзнік канфлікт. Бабруйчанін распавёў, што госць залез да яго на дах, праламаў некалькі лістоў шыферу і забраў два кусты марыхуаны. За гэта ён атрымаў удар і ўпаў з даху.
Зараз пацярпелы знаходзіцца ў шпіталі, яго стан пагоршыўся.
Пры аглядзе дачнага ўчастка было канфіскавана прыкладна 8,2 кг марыхуаны.
Распачатыя крымінальныя справы за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання і незаконны абарот наркотыкаў.
Каментары