Грамадства77

«Здымаеш майткі да калена, два разы прысядаеш». Як прафесар Краўцэвіч адседзеў у ізалятары

Гісторыку Алесю Краўцэвічу з Горадні 28 кастрычніка прысудзілі 270 рублёў штрафу. Ён выйшаў з ізалятара на волю і расказаў «Радыё Свабода», як адседзеў трое сутак.

«Я не зладзюга, я прафэсар»

Краўцэвіча затрымалі на горадзенскім пратэставым маршы ў нядзелю 25 кастрычніка. Перад гэтым ён пачуў загад каля шапіка «Белсаюздруку»: «Усіх, хто ў масках, браць». Забіралі двое амапаўцаў, адзін паспрабаваў удушыць пры затрыманьні.

«Слабакі, я лепш умею душыць. Я займаўся джыў-джытсу», — камэнтуе навуковец.

«Зладзюга ты», — сказаў яшчэ адзін амапавец, пакуль цягнуў гарадзенца ў аўтазак.

«Я не зладзюга, я прафэсар», — адказаў Краўцэвіч. Яго ў адказ ударылі ў сонечнае спляценьне, але ён пасьпеў ухіліцца.

Краўцэвіч кажа, што амапаўцы самі сябе накручвалі, каб быць больш жорсткімі. Пры сабе Краўцэвіч ня меў тэлефона. Жонцы напісаў з аўтазаку з чужога нумару тры словы: «Затрымалі. Цэлы. Алесь». Больш нідзе яго ня білі і не абражалі. Большасьць зьвярталася на «вы». Пра тое, што забралі прафэсара, ведалі, але гэта ня надта паўплывала на ягоны далейшы лёс.

«Затрымалі. Цэлы. Алесь»: як у Гродне затрымалі гісторыка Алеся Краўцэвіча

На допыце Краўцэвіч ня стаў адказваць на пытаньне, ці браў удзел у пікеце, спасылаючыся на артыкул 27 Канстытуцыі. Яго дапытваў падпалкоўнік, які ня надта разумеў па-беларуску, прафэсар перайшоў на расейскую мову. Падпалкоўнік спрабаваў размаўляць на гістарычныя тэмы.

З жонкай Таццянай

Хтосьці зь міліцыянтаў заўважыў, убачыўшы пратакол: «От, трэба было сказаць, што ня быў».

«Ён не хацеў хлусіць. Я таксама не люблю хлусіць», — адказаў яму калега.

Гісторык не згадзіўся з пратаколам, таму яго адправілі ў ізалятар. Самым цяжкім была няпэўнасьць, калі суд, чаго чакаць далей.

«Два разы прысядаеш, каб з дупы што-небудзь вылецела»

За час адседкі прафэсар памяняў 4 камэры, паўсюль сядзеў з «палітычнымі». Сукамэрнікі нават пазнавалі яго ў твар па гістарычных тэлеперадачах. Кажа, што падчас экспэдыцый жыў і ў горшых умовах.

«Абедаў. Каша бяз масла, катлета цярпімая. Рыба паскудная. Еў толькі капусту. Скарыстаўся магчымасьцю скінуць пару кіляграмаў», — расказаў пра рацыён суразмоўца.

У ізалятары гісторык размаўляў зь міліцыянтамі. Кажа, што тыя ставіліся адэкватна, выконвалі просьбы.

«Хлопцы, вы ня бойцеся. Калі вы нікога ня білі, мы судзіць вас ня будзем», — зьвяртаўся ён да ахоўнікаў.

Яму дазволілі перадаць перадачу.

«Яны абшукваюць перадачу, у мыльніцу ўлазяць. Цыгарэты ў пачках не даюць, а паасобку. Па два разы правяраюць «пікалкай». Падымаеш тапкі, вымаеш матузкі, вымаеш вусьцілкі. Распранаесься, здымаеш майткі да кален, два разы прысядаеш, каб з дупы што-небудзь вылецела. Адкрываеш рот, управа, улева зубы [паказваеш]. Я спачатку адчуваў прыніжэньне, а потым пачаў успрымаць як прыгоду», — успамінае працэдуры ў ізалятары прафэсар.

Абраў штраф

Асудзілі яго ў апошнія хвіліны перад сканчэньнем трох сутак. На судзе ён адказаў, што прызнае свой удзел у мерапрыемстве, але не прызнае сябе вінаватым.

«Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Па Канстытуцыі абавязаны выступаць супраць няправеднай улады. Выступаю з пратэстам супраць несправядлівых выбараў і супраць гвалту на нашых вуліцах», — так Краўцэвіч патлумачыў у судзе сваю пазыцыю.

Судзьдзя запытаўся, што б ён хацеў атрымаць — штраф ці суткі. Прафэсар абраў штраф.

Каментары7

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →