Пагоня за парушальнікам на МКАД-2: даішнікі ўжылі табельную зброю і дарожныя шыпы
Супрацоўнікі ДАІ пераследвалі Renault Clio на аўтадарозе М14 МКАД-2 увечары 16 кастрычніка. За рулём аўто знаходзіўся нецвярозы кіроўца, што праігнараваў патрабаванні інспектараў аб спыненні, паведамляе Telegram-канал МУС.
Каб спыніць машыну, інспектары выкарыстоўвалі дарожныя шыпы і табельную зброю. Інцыдэнт адбыўся каля 18:00.
Renault Clio удалося заблакаваць на аўтадарозе Р40 Бараўляны — Лагойск. За рулём знаходзіўся 34-гадовы жыхар Мінскага раёна. Ён быў п'яны.
Каментары