Беларусь разлічвае максімальна адысці ад імпарту прыроднага газу і вуглевадародаў
Пра гэта заявіў журналістам намеснік старшыні Дзяржкамітэта па стандартызацыі — дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашэнка, піша «Інтэрфакс».
«Наступная пяцігодка будзе адзначана новымі прарыўным тэхналогіямі не толькі ў паліўна-энергетычным балансе, выкарыстанні электрычнай энергіі, але таксама ў будаўніцтве і прамысловасці. Яны дазволяць максімальна адысці ад імпарту прыроднага газу, вуглевадародаў», — мяркуе ён.
Паводле яго слоў, у Беларусі разлічваюць, што «наступная пяцігодка, у тым ліку ў сувязі з уводам АЭС, дасць развіццё новым электратэхналогіям, якія дазволяць максімальна выключыць з паліўна-энергетычнага балансу прыродны газ, нафтапрадукты і замясціць іх электратэхналогіямі.
Каментары