Культура77

Лера Яскевіч, Akute, Palina, Каця Пытлева ды іншыя запісалі ВІДЭАзаяву аб «пераломным моманце для беларусаў»

Раман Жыгараў і гурт Akute

Сьпявачка Лера Яскевіч, саліст гурту «Петля Пристрастия» Ільля Чарапко-Самахвалаў, удзельнікі гуртоў Intelligency, Akute, тэлевядоўца Каця Пытлева, блогер Андрэй Бонд, журналіст Дзьмітры Безкаравайны, спявачка Palina ды многія іншыя запісалі відэаролік «пра беларусаў ад беларусаў», піша «Радыё Свабода».

Зьяўленьне відэазвароту адбылося дзякуючы групавой ініцыятыве творчай інтэлігенцыі і самаарганізацыі ў рамках суполкі «КультПратэст». У ім артысты і мэдыяпэрсоны разважаюць аб «пераломным моманце для беларусаў».

«За гады незалежнасьці мы вырасьлі, сталі мацнейшымі, і сёньня мы — гэта ўжо іншая нацыя. Гэты ролік матывуе ў чарговы раз успомніць, хто ж мы ёсьць такія — беларусы», — тлумачаць удзельнікі здымак.

Па словах стваральнікаў відэароліка, гэта спроба зрабіць заяву ад усяго незалежнага беларускага мэдыя і культурнага асяродзьдзя, якое сёньня выступае з адзіным меркаваньнем.

У здымках відэазаявы ўдзельнічалі:

  • спявачка Лера Яскевіч
  • Ілья Чарапко-Самахвалаў (гурт «Петля Пристрастия»)
  • тэлевядоўца Каця Пытлева
  • музычны мэнэджэр Дзьмітры Безкаравайны
  • музыка Пятро Клюеў
  • гурт Intelligency
  • Раман Жыгараў і Vicky Fates (гурт Akute)
  • блогер Андрэй Бонд
  • сьпявачка Palina
  • Павал Казлоў (гурт Molchat Doma)
  • паэт і аўтар Мікіта Найдзёнаў
  • рэжысэрка і акторка Паліна Дабравольская
  • сьпявачка Ліза Ліса
  • Дзяніс Тарасенка і Павал Гарадніцкі (гурт «Разьбiтае сэрца пацана»)
  • Анастасія Шпакоўская (гурт Naka)
  • Яраслаў Таміла (гурт Panska Moc)
  • Ігар Латушка (гурт Glitchhh)
  • Мікіта Бубашкін (гурт Groove Dealers)

Каментары7

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?7

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Усе навіны →
Усе навіны

Актывістцы «Гавары праўду» далі ў Польшчы рэальны тэрмін за шпіянаж на карысць Беларусі10

У Латвіі паказалі фота дрона, які ўпаў на ўсходзе краіны3

Безыдэйная і безгустоўная халтура. Канцэпцыю новага гістарычнага музея для Лукашэнкі рыхтавалі ў спешцы15

Як дзяцей у Германіі пазбаўляюць ад страху чытання ўслых? У школу клічуць сабаку-слухача! 3

Веласіпедыстаў зноў абавяжуць спешвацца на пешаходных пераходах. Самакатчыкаў таксама6

Івулін і Астапеня запусцілі падарожна-культурніцкае шоу «Гэта топ!» ВІДЭА11

Нарэшце пойдуць дажджы

Сёння пачынаюць судзіць гісторыка Ігара Мельнікава2

Што цяпер чуваць пра воспу малпаў, якую месяц таму абвясцілі пагрозай свету?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?7

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Галоўнае
Усе навіны →