Свет44

Сямашка: Мяркую, беларуска-расійская мяжа павінна быць адкрыта ў канцы ліпеня — пачатку жніўня

Пасол Беларусі ў Расіі прагназуе, што граніца паміж Беларуссю і Расіяй, закрытая расійскім бокам у сакавіку з-за пандэміі COVID-19, будзе зноў адкрыта ў канцы ліпеня — пачатку жніўня. Аб гэтым дыпламат сказаў сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА.

Фота БелТА.

«Аналізуючы сітуацыю кожны дзень, суадносіны колькасці тых, хто захварэў і хто выздаравеў, бачу выдатную дынаміку непасрэдна па Маскве, дзе захварэлых у суткі 600-700 чалавек, а тых, хто паправіўся, — 2-3 тыс., — адзначыў Уладзімір Сямашка. — І па Расіі колькасць тых, хто выздараўлівае, штосутачна большая, чым тых, хто захварэў. Па Беларусі такая ж сітуацыя. Думаю, што граніца недзе да канца ліпеня — пачатку жніўня павінна быць адкрыта».

Пасол адзначыў, што расійскі бок ужо ўвёў некаторыя паслабленні па перасячэнні граніцы. Ён нагадаў, што з самага пачатку для бесперабойнага забеспячэння таварамі першай неабходнасці не ўводзілася забарона на перасячэнне граніцы паміж Беларуссю і Расіяй для грузавога транспарту. А нядаўна ўрад Расіі прыняў распараджэнне, якое дазваляе перамяшчацца праз беларуска-расійскую граніцу вахтавікам. У прыватнасці, паводле слоў пасла, гэтай магчымасцю ўжо скарысталіся спецыялісты прадпрыемства «Беларуснафта».

«І наадварот, на будаўніцтве БелАЭС ідзе пастаянная ратацыя кадраў, і мы знаходзім спосабы для таго, каб яны праходзілі каранцін і траплялі на станцыю», — паведаміў Уладзімір Сямашка.

Ён дадаў, што дагэтуль пасольства вымушана займацца перапраўкай у Беларусь грамадзян, якія прыбываюць у расійскія аэрапорты з трэціх краін вывазнымі рэйсамі. Гэтых грамадзян беларуская дыпмісія на ўласных аўтамабілях дастаўляе з маскоўскіх аэрапортаў да расійска-беларускай граніцы. У прыватнасці, сёння дыпмісія аказвае дапамогу ў дастаўцы на радзіму васьмі беларускім грамадзянам.

Каментары4

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →