Спорт77

Лісаковіч супраць БАТЭ і першае «больш не цукровае дэрбі». Цікавосткі 13 тура вышэйшай лігі

Як жартуюць у інтэрнэце, 12 чэрвеня мусіў пачацца чэмпіянат Еўропы, а пачнецца чарговы тур чэмпіянату Беларусі. Але не варта сумаваць: айчыннаму футболу на гэтых выходных ёсць чым задаволіць патрабавальнага гледача.

Разам з Букмекерскай канторай Леон мы працягваем асвятляць чэмпіянат Беларусі па футболе.

Тым часам тыя топ-каманды, што правалілі старт лігі, пакрысе падцягваюцца вышэй у табліцы. Мінскае «Дынама» амаль з самага дна паднялося на восьмы радок, а іх брэсцкія аднаклубнікі пасля дзвюх буйных перамог — ужо пятыя.

Кажучы пра папярэдні тур, адзначым наступныя матчы. «Віцебск» адгуляўся з ліку 0:2 у матчы з БАТЭ і здабыў пятую запар нічыю. «Шахцёр» мінімальна перамог яшчэ аднаго прамога канкурэнта, «Энергетык-БДУ», і скарыстаўся нічыёй БАТЭ перад вочнай гульнёй, падабраўшыся на адлегласць у два турнірныя балы. «Смалявічы» ўпершыню ў сезоне перамаглі і адразу ж буйна — 4:1 супраць «Гарадзеі», а «Нёман» давёў серыю з перамог да трох матчаў дзякуючы хэт-трыку Зорана Марушыча.

Зоран Марушыч. Фота: ФК «Нёман».

Вось як скончыліся матчы 12 тура:

  • «Смалявічы» — «Гарадзея» 4:1 (16, Барсукоў; 36, Вакуліч; 47, Паўлючак (аг); 88, Макараў — 72, Сайчыч)
  • «Слуцк» — «Тарпеда-БелАЗ» 1:1 (90+1, Сярдзюк — 70, Гарбачык)
  • «Іслач» — «Рух» 1:1 (70, Камароўскі — 69, Дзіало)
  • «Славія» — «Нёман» 1:3 (31, Нарх — 19, 75, 86, Марушыч)
  • «Дынама-Брэст» — «Мінск» 6:1 (27, Кікі; 49, Наёк; 64, Гардзяйчук; 71, Лапцеў; 74, 82, Савіцкі — 6, Еўдакімаў)
  • «Віцебск» — БАТЭ 2:2 (79, Волкаў; 90, Ксенафонтаў — 14, Няхайчык; 58, Драгун)
  • «Белшына» — «Дынама-Мінск» 0:4 (5, Клімовіч; 45+1, Даніла; 50, Гарапеўшак; 64, Вяргейчык)
  • «Шахцёр» — «Энергетык-БДУ» 1:0 (12, Лісаковіч)

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Пераходзім да матчаў, якія адбудуцца пры канцы гэтага тыдня.

«Мінск» — «Іслач»

Тур адкрываецца матчам каманд, чый узровень на сёння вельмі складана ацаніць. Па вяртанні з каранціну, «Мінск» мінімальна па справе перамог «Слуцк», але быў проста знішчаны ў Брэсце. Пра кадравыя праблемы «Іслачы» мы ўжо казалі неаднаразова.

Таму прадказаць фаварыта ў матчы даволі праблематычна. Паспрабуем спрагназаваць вынік матча па колькасці забітых мячоў.

Прагноз «НН»: тотал, меншы чым 2.5.

«Гарадзея» — «Слуцк»

Раней матч каманд з Гарадзеі і Слуцка называўся «цукровым дэрбі». Цяпер з назвай дэрбі ўзніклі праблемы, бо цукровыя камбінаты сінхронна спынілі фінансаванне каманд.

У «Слуцка» — пяць матчаў без перамог і спад з першага месца на шостае, у «Гарадзеі» непрыемная серыя расцягнулася ажно на сем матчаў і заваліла каманду амаль на самае дно. Таму вы разумееце, наколькі важны пятнічны матч для абедзвюх каманд?

Прагноз «НН»: «Гарадзея» не саступіць.

«Нёман» — «Смалявічы»

У «Смалявічаў», імаверна, загарэлася святло ў канцы чорнага тунэля. У клуба змяніўся дырэктар, таксама паведамляецца пра пагашэнне запазычанасцяў перад гульцамі. Таму пасля першай перамогі ў клуба з горада-спадарожніка сталіцы ёсць нагода быць у добрым настроі.

Першая перамога «Смалявічаў» у вышэйшай лізе з 2018 года. Фота: ФК «Смалявічы».

У «Нёмана» настрой яшчэ лепшы — тры перамогі і імклівы пад'ём на сёмы радок. Сустрэча з адным з аўтсайдараў — добрая нагода працягнуць прыемную серыю яшчэ на адзін матч.

Прагноз «НН»: «Нёман» пераможа.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Дынама-Брэст»

Жодзіна сёлета дэманструе абсалютна розныя вынікі ў матчах з топ-камандамі. Перамога над «Шахцёрам», параза ад мінскага «Дынама» і нічыя з БАТЭ. Таму прадказаць, як складзецца матч з чэмпіёнамі, вельмі праблематычна.

Трэба таксама ўлічваць, што Брэст, здаецца, нарэшце знайшоў сваю гульню і пачынае наганяць страчанае.

Прагноз «НН»: «Дынама» пераможа.

«Дынама-Мінск» — «Славія»

Мінскае «Дынама» жадае як мага больш балаў сабраць да канца першага круга, каб пачаць перабудову каманды. Ужо падпісаныя абаронцы Сяргей Мацвейчык і Андрэй Бацула, а таксама брамнік Яўген Памазан. Пакуль невядома, што Леанід Кучук будзе рабіць са спадчынай Гурэнкі.

Галоўны трэнер «Славіі» Міхаіл Марціновіч прызнаў спад каманды. Відаць, мазырчукам адгукаецца складаны старт чэмпіянату з кубкавымі паўфіналамі. 

Прагноз «НН»: «Дынама» пераможа.

«Энергетык-БДУ» — «Белшына»

Пасля чатырох перамог у апошніх двух турах студэнты набралі ўсяго 1 турнірны бал і ў вочнай гульні далі сябе абагнаць «Шахцёру». 

Ёсць неблагі шанец зноў вярнуць усё на пераможныя рэйкі — у апошніх матчах «Белшына» прапускае амаль па 4 мячы за матч і пасля перамогі «Смалявічаў» засталася на дне ў поўнай адзіноце.

Прагноз «НН»: «Энергетык» пераможа.

«Рух» — «Віцебск»

Гульня самых міралюбівых каманд чэмпіянату: берасцейцы і віцябляне маюць па шэсць нічыіх пасля 12 тураў. Наогул, колькасць перамог і параз у клубаў таксама аднолькавая, таму тут прадказаць пераможцу вельмі і вельмі складана. 

Толькі што «Віцебску» трэба будзе ехаць у спёку праз усю Беларусь. Гэта можа паўплываць на фізічны стан каманды.

Прагноз «НН»: не будзем арыгінальнымі, таму нічыя.

БАТЭ — «Шахцёр»

Тур закрывае проста супергульня, ад якой будуць залежаць турнірныя расклады як мінімум на найбліжэйшыя туры.

Калі пераможа БАТЭ, то гэта дасць барысаўцам адрыў як мінімум на чатыры пункты. Нічыя дазволіць канкурэнтам наблізіцца да сябе, а параза наогул зробіць «Шахцёр» лідарам табліцы.

Салігорцы дэманструюць апошнім часам выдатную эфектыўную гульню, а за 12 тураў каманда Вернідуба прапусціла ўсяго тройчы.

Фота: ФК «Шахцёр».

Але ў «Шахцёра» ёсць даўнія праблемы з вырашальнымі матчамі, але, магчыма, тут дапаможа выдатная форма і змагарскі характар Віталя Лісаковіча.

Прагноз «НН»: тотал, меншы чым 2.5.

У сувязі з распаўсюдам каранавіруса мы не раім вам наведваць людныя мерапрыемствы, у тым ліку футбольныя матчы. Калі ўсё ж вырашыце пайсці на стадыён, прытрымлівайцеся мераў засцярогі.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Каментары7

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →