12 мая Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з пераводам пацыентаў з інфекцыйных бальніц у санаторыі, піша sb.by.
«Хачу адрэагаваць на некаторыя пісанні — гэта сапраўды так ці чарговыя фэйкі? — што ў некаторых бальніцах (і прыводзяць у прыклад Гродзенскую вобласць, якая ў нас больш-менш беспраблемная), дактары выпісваюць з бальніц людзей, што не вылечыліся, на далечванне ў санаторыі. Я хачу, каб усе разумелі, у чым сутнасць: мы лечым людзей у бальніцах. І маё непахіснае, жорсткае патрабаванне да Міністэрства аховы здароўя і канкрэтна калектываў бальніц: ні ў якім разе ў інфекцыйных бальніцах не ператрымліваць людзей, што выздараўліваюць», — сказаў Лукашэнка.
«Тая істэрыя, якая стварылася вакол гэтага віруса, псіхалагічна душыць чалавека… І ён думае: выжыву я ці не выжыву? Калі ёсць нармальная дынаміка ў лячэнні хворых у бальніцах беспасярэдне, дактары бачаць, што чалавек нармальна сябе адчувае, мною прынята рашэнне: калі ён (пацыент) пайшоў на выздараўленне — мы яго пераводзім на санаторна-курортнае лячэнне. Мы перамяшчаем яго ў залежнасці ад стану (у будучыні) у Аксакаўшчыну і шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны», — адзначыў Лукашэнка.
Ён таксама адзначыў, што ў Мінску створана 270 брыгад, якія кантралююць стан тых хворых у лёгкай ці бессімптомнай форме, якія знаходзяцца на ізаляцыі па месцы жыхарства.
Каментары