Журналіст з Магілёва Алесь Асіпцоў атрымаў 10 сутак арышту, пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі.
Асіпцова затрымалі 9 мая ў Бабруйску, куды ён прыехаў асвятляць «Антыпарад», зладжаны затрыманым блогерам Сяргеем Ціханоўскім.
Нейкі час пра Асіпцова нічога не было вядома, міліцыя адмаўляла затрыманне, пакуль дачка журналіста з дапамогай спецыяльнай праграмы не даведалася, што тэлефон бацькі паказвае адрас, дзе размешчаны Ленінскі РУУС Бабруйска.
Асіпцоў з 9 мая трымае галадоўку.
Раней па 10 сутак арышту атрымалі журналіст з Глыбокага Зміцер Лупач, журналісты з Магілёва Міхась Аршынскі і Аляксандр Буракоў, брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін асуджаны на 15 сутак.
Усе яны тым ці іншым чынам асвятлялі сустрэчы блогера Сяргея Ціханоўскага.
Каментары