Грамадства55

Памёр Міхаіл Гладкі, прысуджаны да 8 гадоў за забойства, якое не здзяйсняў

У красавіку 2018 года памёр незаконна асуджаны Міхаіл Гладкі. Гэта той чалавек, якога ў 2003 годзе суд Заслаўя асудзіў да васьмі гадоў калоніі строгага рэжыму за злачынства (ч.1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса), якое ён не здзяйсняў. Праз дзевяць гадоў прысуд у адносінах да Міхаіла быў адменены, а крымінальная справа спыненая ў сувязі з адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства. Але Міхаіл Гладкі так і не дачакаўся аднаўлення справядлівасці ў адносінах да сябе з боку дзяржавы і выплаты кампенсацыі за незаконнае асуджэнне, піша Spring96.org.

Чытайце таксама: Гісторыя паламанага жыцця: пасадзілі на 8 год за забойства брата, а цяпер знайшлі сапраўднага злачынцу

За што судзілі Міхаіла Гладкага?

10 кастрычніка 2002 года Міхаіл Гладкі прыйшоў у дом да сваёй маці, дзе яна жыла з яго братам Віктарам, убачыў мёртвую маці і брата, які, як ён думаў, спаў на ложку. Паколькі раней Віктар неаднаразова збіваў маці, Міхаіл вырашыў, што ён яе і забіў. Знаходзячыся ў моцным эмацыйным узбуджэнні, ён схапіў сякеру і нанёс некалькі удараў па галаве брата. Пазней ён выклікаў міліцыю і хуткую дапамогу.

Адразу следства прад’явіла абвінавачанне ў забойстве двух чалавек — маці і брата. Пазней следчыя ўстанавілі, што маці забіў Віктар Гладкі, а Міхаіл Гладкі вінаваты ў забойстве толькі брата. Калі б першапачатковае абвінавачванне не было змененае, згодна з заканадаўствам, Гладкі мог быць прысуджаны да смяротнага пакарання.

У судзе сваю віну Міхаіл прызнаў цалкам, адседзеў пяць гадоў у калоніі і год і сем месяцаў правёў на папраўчых працах.

Сапраўдны забойца Эдуард Лыкаў быў затрыманы па падазрэнні ў забойстве жыхара Мінскага раёна ў 2011 годзе. Падчас следства, спасылаючыся на гутаркі з каталіцкім святаром і шчырае раскаянне, ён прызнаўся ў забойстве яшчэ чатырох чалавек, у тым ліку ў сваіх першых забойствах — маці і брата Міхаіла Гладкага ў 2002 годзе. Іх забойства было здзейсненае за суткі да прыходу Міхаіла Гладкага да маці — 9 кастрычніка.

Эдуард Лыкаў у 2013 года быў прысуджаны да смяротнага пакарання і расстраляны.

«Па гэтай справе не быў пакараны ні адзін чалавек»

З 2014 года Міхаіл Гладкі да сваёй смерці дамагаўся аднаўлення права на пакрыццё маёмаснай і маральнай шкоды за незаконнае асуджэнне, а таксама прыцягнення да адказнасці асобаў, якія ўдзельнічалі ў судаводстве па ягонай справе. Аднак, Мінскі раённы суд, Мінскі абласны суд, Вярхоўны суд, Следчы камітэт і Генеральны пракурор адмовіліся ацэньваць прысуд і доказную базу, прыцягваць да дысцыплінарнай адказнасці службовых асобаў, спасылаючыся на прызнальныя паказанні, якіх было «дастаткова для вырашэння крымінальнай справы ў судзе».

Таксама Міхаілу Гладкаму адмовілі ў кампенсацыі шкоды, паколькі яго паказанні расцэньваюцца дзяржаўнымі органамі, як самаагавор. Той факт, што Гладкі быў упэўнены ў сваёй вінаватасці, такім чынам даваў «верныя і аб'ектыўныя паказанні», а самаагавор з'яўляецца паведамленнем загадзя ілжывых паказанняў з якой-небудзь мэтай, не разглядаўся.

Як адзначае каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда, за тое, што Міхаіл Гладкі адбыў гэты доўгі тэрмін, не пакаралі ніводнага чалавека.

Як адзначае праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч, такая сітуацыя склалася менавіта з-за ігнаравання следчымі сваіх абавязкаў па поўным расследаванні справы.

Каментары5

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе4

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, якая незвычайная птушка заляцела ў Беларусь1

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе4

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Галоўнае
Усе навіны →