Нерухомасць3939

Былы кіраўнік АНТ Кісель здае катэдж у Драздах за $6500 на месяц. Як вам інтэр’еры? ШМАТ ФОТА

Былы кіраўнік канала АНТ Рыгор Кісель здае ў арэнду свой катэдж у Драздах. Адпаведная аб’ява з’явілася на сайтах з каталогамі нерухомасці.

За арэнду дома на вуліцы Рачной просяць $6500 на месяц. Дакладная лакацыя дома не пазначана, але ідэнтыфікаваць гаспадара нескладана. На сцяне ў адным з пакояў можна заўважыць партрэт Кісяля. У іншым вісіць шарж на Кісяля і іншых прапагандыстаў з дзяржаўнага тэлебачання — Юрыя Казіятку, Аляксандра Зімоўскага.

Гаспадар дома адмовіўся каментаваць сітуацыю. «А з чаго вы ўзялі, што я нешта здаю? — удакладніў Кісель і працягнуў: — Гэта маё прыватнае жыццё, а дэталі прыватнага жыцця я не каментую».

Экс-кіраўнік АНТ атрымаў надзел у Драздах у сярэдзіне 2000-ых. Як і ўсім іншым прадстаўнікам лукашэнкаўскай наменклатуры, элітная зямля дасталася яму задарма альбо амаль задарма.

Яго суседзі па баках — Віктар Шэйман і святар Фёдар Поўны

Рыгор Кісель — унікальны жыхар Драздоў, бо змог нейкім чынам пабудаваць на сваіх 15 сотках ажно два катэджы. Адным валодае ён, другім — дачка Алена. Незразумела, які з іх здаецца ў арэнду.

«На першым паверсе размешчаны гасціная, сталовая, кухня, спальня з санвузлом, гасціны пакой, санвузел, у якім ўсталяваная душавая кабіна з лазняй, кабінет, трэнажорная зала, пральня. На другім паверсе размешчаны тры пакоі, прасторная спальня з панарамным акном, санвузел, гардэробны. У доме зроблены сучасны рамонт з якасных будаўнічых матэрыялаў. Дом цалкам укамплектаваны ўсёй неабходнай мэбляй і бытавой тэхнікай, у кожным пакоі ўсталяваны кандыцыянер. Разумная планіроўка дома дазваляе адчуваць сябе камфортна ў любы час года. Аўтаномнае ацяпленне. Для паркоўкі аўто ёсць гараж і месца на ўчастку. На прыдамавой тэрыторыі выкананы ландшафтны дызайн, усталяваная прасторная альтанка, створаная дэкаратыўная сажалка», — гаворыцца ў абвестцы.

Рыгор Кісель

Нарадзіўся ў 1955 у вёсцы Здудзічы Светлагорскага раёна. Скончыў журфак БДУ (1979). Працаваў у газеце «Магілёўская праўда» (1979—1987), у Магілёўскім абкаме КПБ (1987—1990), рэдактарам газеты «Магілёўскія ведамасці» (1990—1994). Старшыня Белтэлерадыёкампаніі (1994—2000), пасол у Румыніі (2000—2002), старшыня праўлення АНТ (2002—2017). Удавец, мае двух дзяцей.

Каментары39

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пачалося абмеркаванне праекта Кодэкса аб ахове здароўя2

Сёння даляр патаннеў амаль на чатыры капейкі2

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Галоўнае
Усе навіны →