Грамадства1313

Журналіст «СБ» Мукавозчык — студэнтам: Я ўяўляю, колькі людзей мяне люта ненавідзяць

На факультэце журналістыкі БДУ з'явіўся новы праект для студэнтаў. Там запусцілася «Акадэмія СБ» ад стваральнікаў «СБ. Беларусь сёння».

Кожны аўторак аўтары і кіраўнікі выдання сустракаюцца з навучэнцамі. Не студэнту трапіць туды нельга праз страх лектараў — гэта аўтар «Нашай Нівы» праверыў эмпірычна. 

19 сакавіка перад студэнтамі выступалі галоўны рэдактар Дзмітрый Жук, адыёзны журналіст Андрэй Мукавозчык і калумністка «Альфарадыё» Таццяна Сулімава. 

Студэнтаў журфака, дарэчы, такі падбор персон абурыў.

Прысутныя на лекцыі перадалі «Нашай Ніве» аўдыязапісы выступленняў гэтых асобаў. 

Мукавозчык злева, фота sb.by

Не сказаць, што парады работнікаў «СБ» унікальныя: яны раяць базавае — больш чытаць. 

Але прадстаўляем вашай увазе развагі Андрэя Мукавозчыка пра сваю ўласную асобу ў кантэксце крытычнай журналістыкі. 

Ён, у прыватнасці, упэўнены, што разумныя людзі ягонай творчасцю не абураюцца, а не любіць яго могуць толькі «людзі недумаючыя». 

«[…] Вы — апазіцыянер, вы не любіце ўладу. Яе мала хто любіць, сама ўлада ўладу не любіць. Гэта цяжкая і панылая работа, рукі апускаюцца. […]

Дык вось, калі ў вас ёсць думка, то вы можаце чыноўніка называць ідыётам, а апазіцыянера — нягоднікам.

Калі не, то гэта ўсё ператвараецца ў непрыгожае нешта. Непрыгожае, пошлае, некультурнае. Апраўданне вашай жорсткай пазіцыі — гэта ваша ўласная думка, за якую вы гатовыя не тое каб біцца — адстойваць. Не таму што я ў гэта веру, а таму што вось, вось і вось, патрэбны аргументы. Тады вам не вельмі страшна, што вас за вашыя матэрыялы будуць не любіць, магчыма. Таму што думаючыя людзі будуць з вамі спрачацца, а не любіць вас будуць людзі не думаючыя», — шчыраваў Мукавозчык. 

У тэму яго разваг Мукавозчыку падыграла калумністка «Альфарадыё» Таццяна Сулімава, якая сказала, што чытае яго, але не разумее, як яму «удаецца вось так, дакладна, называючы прозвішчы, пісаць». 

Імаверна, Сулімава мела на ўвазе калонкі да «справы БелТА», якія Мукавозчык штампаваў ледзь не штодзень. 

«Я ўяўляю, колькі людзей мяне люта ненавідзяць. Ну, мяркуючы па тым, што мне паказваюць, якія каменты на фэйсбуку. Але гэта віртуальныя гімнасты, тыя хто сядзіць у сацыяльных сетках, штангісты ва ўласнай галаве, барцы, якія ніколі не выходзілі на дыван. Вельмі лёгка, седзячы перад маніторам, лаяцца ў сацыяльную сетку. Цяжэй выйсці і нават перад невялікай аўдыторыяй нешта сказаць, не кажучы… Мне ж нецікавыя людзі, якія лаяцца», — шчыраваў Мукавозчык. 

«Мне было б балюча, калі б мяне асуджалі людзі, з якімі я гатовы аргументавана спрачацца. З усіх разумных людзей, якіх я ведаю, ніхто не прыйшоў і не сказаў, што «ты катэгарычна не маеш рацыю». Я не кажу па тактычных месцах, кшталту «тут ты дарма, а тут трэба было мацней». Я спрачаюся не ў прасторы эмоцый, а ў прасторы аргументаў», — падсумаваў ён. 

Каментары13

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Усе навіны →
Усе навіны

«Сто працэнтаў Беларусь». У Магілёве заўважылі ката, які ведае правілы дарожнага руху ВІДЭА1

Памёр віцебскі мастак Аляксандр Слепаў

«Вось за гэта вас, хачэй, і ненавідзяць!» Комік Мірзалізадэ расказаў, ці можна лічыць беларусаў талерантнымі21

Расія вярбуе на вайну супраць Украіны еменскіх хусітаў1

Пасля затрыманняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам

Назваць дачку Арэшніцай у гонар балістычнай ракеты хочуць бацькі з Татарстана7

На «Марафоне адзінства» ў Магілёве Марзалюк граміў ворагаў словамі Караткевіча31

Каардынацыйная рада заклікала Літву і Украіну памяняць Верамейчыка на беларускіх шпіёнаў13

Інтэрнэт-махляры перайшлі на зімовы асартымент

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Галоўнае
Усе навіны →