Свет2222

Былы дэпутат Дзярждумы параўнаў Расію з нацысцкай Нямеччынай і назваў памылкай далучэнне Крыма

Былы дэпутат Дзярждумы Расіі Дзяніс Вараненкаў у інтэрв'ю ўкраінскаму выданню «Цензор.Нет» параўнаў Расію з нацысцкай Нямеччынай, назваў грубай памылкай далучэнне Крыма і заявіў пра татальную фальсіфікацыю вынікаў выбараў у РФ, паведамляе Meduza.

Дзяніс Вараненкаў. Фота krivoe-zerkalo.ru

«Сітуацыя ў Расіі цяпер, як у нацысцкай Нямеччыне Гітлера <…> Цэлая дзяржава звар'яцела менавіта ў псеўдапатрыятычным чадзе», — заявіў Вараненкаў.

Па словах былога дэпутата, «Крым стаў такой лакмусавай паперкай — ён аб'яднаў Расію вакол ідэі нешта ******** (скрасці) у свайго суседа».

Пры гэтым Вараненкаў сцвярджае, што не галасаваў у Дзярждуме за далучэнне Крыма да Расіі. Ён заявіў, што за яго гэта зрабілі іншыя сябры фракцыі КПРФ. «Карткай яны прагаласавалі замест мяне, хоць даверанасці на галасаванне я не даваў», — сказаў былы дэпутат.

У інтэрв'ю Вараненкаў таксама заявіў, што ў Расіі фальсіфікуюць вынікі ўсіх выбараў ад муніцыпальных да федэральных, а ФСБ узурпавала паўнамоцтвы ўсіх сілавых ведамстваў у краіне.

Вараненкаў пацвердзіў, што даў паказанні ўкраінскай пракуратуры па справе Віктара Януковіча, якога ва Украіне абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе. Па словах былога дэпутата, Януковіч «здрадзіў сваёй краіне, датычны да масавых забойстваў людзей, збег у іншую краіну і заклікаў войскі іншай дзяржавы знішчаць свой народ».

Вараненкаў з'ехаў з Расіі ў кастрычніку 2016 года. У снежні ён атрымаў грамадзянства Украіны.

Каментары22

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →