Знакаміты амерыканскі музыкант Прынс памёр ад перадазіроўкі прэпаратам, які змяшчае опій, паведамляе агенцтва Асашыэйтэд прэс са спасылкай на прадстаўнікоў праваахоўных органаў.
Крыніца агенцтва, блізкая да расследавання, паведаміла аб прычынах смерці спевака на ўмовах ананімнасці з-за таго, што не ўпаўнаважана даваць каментары прэсе.
Падазрэнні ў тым, што Прынс злоўжываў апіоідамі, гучалі і раней.
У сярэдзіне красавіка Прынса на хуткай дапамозе даставілі ў бальніцу штата Ілінойс адразу пасля чарговага канцэрту ў Джорджыі, але праз некалькі гадзін музыканта выпісалі.
Як паведамляе Асашыэйтэд Прэс, у адным з нядаўніх інтэрв'ю спявак распавядаў пра тое, як ён пакутаваў у дзяцінстве ад прыступаў эпілепсіі, а сябры распавялі, як ён мучыўся ад праблем з суставамі.
Як распавяла яго былая перкусіяністка Шыла І, далі сябе знаць гады працы па сцэне і скачкоў па ёй у абутку на высокіх абцасах.
Прынс быў адным з найбольш уплывовых і папулярных амерыканскіх музыкаў. У 2004 годзе яго ўключылі ў Залу славы рок-н-ролу.
***
Прынс Роджэрс Нэльсан атрымаў сусветную вядомасць пасля выхаду ў 1982 годзе яго альбома «1999».
На піку сваёй славы ён саступаў у ЗША толькі Майклу Джэксану. Прынс быў лаўрэатам шматлікіх прэстыжных прэмій, у тым ліку «Оскара», «Грэмі» і «Залатога глобуса».
-
Зінаіда Фурор, Наста Краўчанка, Герман Цітоў: хто застаўся на беларускай эстрадзе пасля чыстак?
-
«Найгоршы канцэрт у маім жыцці»: беларуска паскардзілася на выступ «Іванушак» у Мінску і набрала 2 мільёны праглядаў
-
Прэмія MTV: трыумф Тэйлар Свіфт і эмацыйная прамова Рыты Оры аб удзельніку One Direction
Каментары