Здарэнні66

Зніклую лёгкаатлетку Юлію Балыкіну шукаюць па лясах і палях Мінскай вобласці

Каб высветліць месцазнаходжанне экс-чэмпіёнкі Беларусі па спрынтэрскім бегу і дзіцячага трэнера БФСТ «Дынама» Юліі Балыкінай, прачэсваюцца лясы, палі і балоты ў Мінскай вобласці. Мяркуючы па ўсім, на месца мог указаць сам абвінавачаны па артыкуле «Забойства» Дзмітрый В. — былы бойфрэнд лёгкаатлеткі.

Але вынікаў дагэтуль няма. Па-ранейшаму застаецца мізэрны шанец, што дзяўчына засталася жывой.

Нагадаем, што ў суботу 28-га кастрычніка Юлія Балыкіна паехала на аўтамабілі дадому. І з таго часу перастала выходзіць на сувязь з сябрамі і калегамі.

Пакуль спартсменку не знайшлі, складана дэтальна высветліць, што здарылася. Але супрацоўнікі Следчага камітэта не проста так распачалі справу па артыкуле «Забойства». У кватэры Балыкінай і яе аўтамабілі «Kia Rio» былі знойдзеныя рэчывы бурага колеру і іншыя сляды, якія ўказвалі на забойства. Сам Дзмітрый В. дае паказанні і бярэ ўдзел у следчых дзеяннях. Але ці не спрабуе ён заблытаць праваахоўнікаў - пытанне.

Выглядае, што падазраваны падчас канфлікту ў кватэры Балыкінай нанёс ёй траўмы. Потым узяў аўтамабіль дзяўчыны і выехаў на ім са сталіцы ў адзін з раёнаў Мінскай вобласці. Потым вярнуўся назад.

Эксперты-крыміналісты высвятляюць, што магло падштурхнуць падазраванага да злачынства — стан афекту на фоне сваркі, алкаголь ці псіхатропы. На гэты конт былі праведзеныя экспертызы. Вынікаў пакуль няма.

Здарэнне з Юліяй Балыкінай шакавала усю зборную Беларусі па лёгкай атлетыцы. Але ў калег-спартсменаў таксама мала інфармацыі. Збольшага яны атрымліваюць яе са СМІ.

У апошнія пару гадоў за Юліяй сачылі не вельмі пільна, бо яна знаходзілася пад двухгадовай дыскваліфікацыяй. Вось-вось Балыкіна збіралася прыняць рашэнне, ці варта вяртацца ў вялікі спорт.

«Яна разглядала такую магчымасць, але там дастаткова складаная працэдура выхаду з дыскваліфікацыі і гэта даволі дорага каштуе. Усё кладзецца на плечы дыскваліфікаванага спартсмена. І яна прыняла рашэнне, што не будзе вяртацца, а застанецца дзіцячым трэнерам», — узгадвае старшы трэнер па спрынце нацыянальнай зборнай Яўгенія Валадзько.

Дарэчы, калега Балыкінай па дзіцячай секцыі і пачаў першым біць трывогу пра яе знікненне.

Каментары6

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →