Суд у Баку прызнаў вінаватай азербайджанскую журналістку-даследчык Хадзіджу Ісмаілаву і прысудзіў яе да 7,5 гадоў зняволення.
Пра гэта паведамляе Радыё Свабода, з якім супрацоўнічала Ісмаілава.
Журналістку абвінавачвалі ў паклёпе, ухіленні ад выплаты падаткаў, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і злоўжыванні ўладай.
Усе абвінавачванні яна абвяргае, заяўляючы, што яны палітычна матываваныя і выкліканыя спробамі адпомсціць за яе рэпартажы аб карупцыі ў вышэйшых эшалонах улады Азербайджана.
31 жніўня суддзя перапыніў апошняе слова Ісмаілавай, калі журналістка згадала імя прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева. З просьбай да суддзі спыніць прамову звярнуўся пракурор.
Ісмаілава вядомая сваімі расследаваннямі бізнес-інтарэсаў сям'і прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.
Каментары