Грамадства9191

Сярод забітых у Кіеве паўстанцаў — беларус Міхаіл Жызнеўскі

Хлопец быў актывістам УНА-УНСО.

Беларус Міхаіл Міхайлавіч Жызнеўскі стаў трэцяй ахвярай сутыкненняў на вуліцы Грушаўскай у Кіеве. Ён атрымаў агнястрэльнае раненне ў сэрца.

Міхаіл Жызнеўскі нарадзіўся 26 студзеня 1988 года, ён не дажыў некалькіх дзён да свайго 26-годдзя.

Жызнеўскі сышоў з дома 11 верасня 2005 года. Праз некаторы час яго абвесцілі ў вышук, які летась спынілі, бо хлопца знайшлі ў Кіеве.

Жызнеўскі ўваходзіў у каманду Віталя Клічка, але пры гэтым быў актывістам украінскай нацыяналістычнай арганізацыі УНА-УНСО. Меў мянушку «Локі».

Сябра забітага ў Кіеве беларуса: Міхаіл займаўся страйкболам, удзельнічаў у рыцарскім руху

«Я Міхаіла ведаў гадоў дзесяць. Пазнаёміліся, бо абодва займаліся страйкболам. Пачалі кантактаваць. Ён вельмі добры чалавек, адносіўся дружалюбна да ўсіх. Вясёлы.

Перад Майданам мы з ім амаль штотыдзень бачыліся. Ведаю, што на Майдан ён ішоў ад «Моладзі Клічко», быў сябрам гэтай арганізацыі.

Яшчэ разам з ім удзельнічалі ў рыцарскім руху.

Я ведаю, што Міхаіл — беларус. Але ён вельмі даўно жыў у Кіеве. Ведаю, што часам ён ездзіў на радзіму. Але пра Беларусь мы з ім, на жаль, не размаўлялі», - кажа сябра Міхаіла Жызнеўскага Яўген.

Зміцер Панкавец

Былая грамадзянская жонка загінулага беларуса: Ён усім прадстаўляўся як Лёша

«Наша Ніва» расшукала былую грамадзянскую жонку загінулага ў Кіеве беларуса Міхаіла Жызнеўская.

«Ён быў вельмі добры чалавек, у прынцыпе, пра кепскае ўжо гаварыць не мае сэнсу.

Ён быў сябрам белацаркоўскай суполкі УНА-УНСО. У Белай Царкве пра яго ніхто кепскае нічога сказаць не мог. Ён усім прадстаўляўся як Лёша, я ведала яго сапраўднае імя, але ён прасіў нікому яго не расказваць.

Ведаю, што Міхаіл выехаў з Беларусі, бо ў яго былі нейкія праблемы з законам, але яму ўдалося даказаць сваю невінаватасць. Мне здаецца, што ён болей адчуваў сябе ўкраінцам, чым беларусам.

Ён мне казаў, што сірата. Але ягоныя сябры сцвярджаюць, што ён проста не стасаваўся са сваімі бацькамі.

Калі мы жылі разам, то ён працаваў на мэблевай фабрыцы ў Белай Царкве, потым усталёўваў вокны ў дамах», — расказала «Нашай Ніве» Юлія.

Зміцер Панкавец

Распавядаюць сябры і знаёмыя:

Аляксандар Панчанка: «Ён быў байцом УНА-УНСО, даволі сьмелая і яскравая асоба. Хоць я яго нядоўга ведаў, але ён пакінуў пасьля сябе добрыя ўспаміны.

Праз тое, што ён быў з УНСО, кантактаў не разгалошваў. Ведаю толькі, што ён родам з Гомеля і што там яго родныя. Апошні час жыў і працаваў у Кіеве і Белай Царкве».

«Ва УНСО яго ведалі як Аляксея, хоць найбольш называлі псэўданімам — Локі. Сапраўднага імя ён практычна нікому не казаў, таму ня ведаю, ці сапраўды яго звалі Міхаіл».

«Быў у самаабароне Майдану, ахове аб’ектаў Майдану, дапамагаў у працы УНСО на Майдане, таксама дзяжурыў у намётах, даваў інтэрвію журналістам. Быў адным з найактыўнейшых актывістаў УНСО на Майдане. Вельмі адказны і энэргічны чалавек, адрозьніваўся высокай камунікабэльнасьцю і ўвесь час меў добры настрой.

Віталь Лук’янчук: «Пражывае ў Белай Царкве. Пра яго як пра чалавека можна сказаць шмат чаго добрага. Ён мэтанакіраваны, упэўнены ў сабе, заўжды меў патрыятычныя погляды, захапляўся спортам. Найбольш яму падабаліся экстрэмальныя віды спорту…»

Аляксандар Панчанка: «Ён палітычны эмігрант зь Беларусі. Выехаў, калі яшчэ быў малады, здаецца, у 18 гадоў. Я цяпер не прыгадаю, чаму, але ён казаў — праз новы віток палітычнага ціску. Яму пагражала турма за ягоную дзейнасьць, таму ён і яшчэ адзін чалавек выехалі. На жаль, я так і не пагаварыў зь ім дэталёва на гэтую тэму».

***

Як паведаміў прэс-сакратар Украінскай нацыянальнай асаблеі (УНА-УНСО) Сяргей Чумак, забіты беларус належыў да іх арганізацыі. Ён пражываў ва Украіне ўжо 10 гадоў.

Па сведчаннях людзей, якія былі побач з Міхаілам, баявая куля трапіла хлопцу ў сэрца. Ён знаходзіўся ў раёне вуліцы Грушэўскага. А 8 раніцы яго прывезлі ў медустанову – тады ўжо пульс у яго не прамацваўся. Ужо а 10 гадзіне раніцы цела Жызнеўскага забралі супрацоўнікі міліцыі. І цяпер ягоныя сябры не могуць высветліць, дзе цела забітага знаходзіцца.

Апытанка

Каментары91

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Качанава рассказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі5

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Галоўнае
Усе навіны →