13-гадовы падлетак атрымаў сур'ёзныя апёкі падчас адпачынку са сваякамі на прыродзе ў пасёлку Чонкі Гомельскага раёна.
Хлопчык апынуўся паблізу мангала, дзе рыхтаваліся шашлыкі. Спецыяльная вадкасць, якой аблівалася вуголле, трапіла яму на адзенне. Тое імгненна загарэлася.
Хлопчыка даставілі ў бальніцу са шматлікімі апёкамі галавы, шыі, тулава 1-4-й ступені. Хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі.
Каментары