Апошнім паўфіналістам Лігі Еўропы стаў швейцарскі «Базэль», які ў серыі пенальці перамог на сваім полі англійскі «Тотэнхем» з лікам 4:1 (асноўны і дадатковы час скончыліся з лікам 2:2).
Цікава, што ў гэтым сезоне, у ліпені 2012 г., «Базэль» (клуб заснаваны ў 1893 г.) стартаваў у еўракубках з 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў, як і барысаўскі БАТЭ. Але ў 4-м раўндзе прайграў румынскаму ЧФР і адправіўся ў групавы турнір Лігі Еўропы, дзе ў групе з «Генкам» (Бельгія), «Відэатонам» і партугальскім «Спортынгам» фінішаваў 2-м.
У 1/16 фіналу выбіў «Баер», а ў чвэрцьфінале «Зеніт».
Выйшаў у паўфінал турэцкі «Фенербахчэ», які, нагадаем, выбіў з 1/16 фіналу БАТЭ. Учора «Фенеры» згулялі ўнічыю з «Лацыё» - 1:1 (першы матч --2:0).
Сталі таксама паўфіналістамі англійскі «Чэлсі» і партугальская «Бенфіка».
Лёсаванне паўфіналаў, як і Лігі чэмпіёнаў, пройдзе сёння ў швейцарскім Ньёне.
Каментары