Усяго патроху1212

Міністр абароны ўпэўнены, што падчас дэвальвацыі... «абваліўся даляр»

Дзіўную заяву зрабіў 19 лютага на прэс-канферэнцыі Юрый Жадобін.

Пачаў міністр абароны са сцверджання, што ён «вельмі задаволены станам справаў у афіцэрскім корпусе». Тлумачачы далей сваю пазіцыю, ён падзяліўся адкрыццём.

— Я задаволены, што ў цяжкія для ўсіх часы, 2009–2011 гады, калі даляр абваліўся, завагаліся адзінкі, хто пакінуў войска, — падкрэсліў кіраўнік Мінабароны.

Нагадаем, 1 студзеня 2009 года Нацбанк знізіў курс беларускага рубля на 20,5% у дачыненні да даляра ЗША. А праз два гады, 23 мая 2011, Нацбанк знізіў курс беларускага рубля на 56,2% у дачыненні да даляра.

Частка чытачоў, безумоўна, можа спісаць дзіўную заяву на агаворку. Аднак, улічваючы імідж ведамства Юрыя Жадобіна, дзе як нідзе шануюць афіцыйную ідэалогію і глядзяць праграму «Панарама», хутчэй можна дапусціць, што міністр абароны шчыра верыць у сказанае ім.

Каментары12

Чаму абваліўся біткойн і прасела нафта? Адказ на пытанне дня

Чаму абваліўся біткойн і прасела нафта? Адказ на пытанне дня

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль гатовы першым нанесці ракетны ўдар па Іране3

Якая абстаноўка на пераходах з Польшчай і Літвой па стане на раніцу панядзелка?

Больш за суткі пакут: як беларусы праходзяць польскую мяжу12

ЗША выйшлі на першае месца ў медальным заліку Алімпіяды3

Больш чым $2000 за «квадрат». Дзе знаходзяцца і колькі каштуюць элітныя кватэры ў Гродне6

У Беларусі будуць збіраць яшчэ адно кітайскае аўто — прэміяльнае3

Дырэктар «Прэзідэнт-гатэля» назваў беларускую страву, якую любяць кіраўнікі іншых краін3

Расійскі апазіцыянер, які выйшаў па абмене вязнямі: Для мяне недапушчальна дапамагаць УСУ56

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму абваліўся біткойн і прасела нафта? Адказ на пытанне дня

Чаму абваліўся біткойн і прасела нафта? Адказ на пытанне дня

Галоўнае
Усе навіны →