Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі з пажарам у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.
Браты і сёстры, вернікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, суайчыннікі!
Раніцай 11 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыўся пажар, у выніку якога быў моцна пашкоджаны касцёл у Будславе — галоўная марыйная святыня нашай Бацькаўшчыны. Вялікім болем у сэрцах сыноў і дочак Касцёла ў Беларусі адгукнулася гэтая бяда. З Божай дапамогай Найсвяцейшы Сакрамэнт і цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай былі ўратаваныя, але сам будынак касцёла вельмі моцна пацярпеў.
Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, заклікаем усіх вернікаў малітвай і пасільнай дапамогай разам далучыцца да справы аднаўлення святыні ў Будславе, пабудаванай нашымі продкамі з вялікай любоўю да Бога і Яго Найсвяцейшай Маці.
Няхай Маці Божая Будслаўская дапаможа нам як найхутчэй аднавіць Яе дом у Будславе. Няхай наша Найсвяцейшая Маці і Апякунка Беларусі надалей апякуецца нашай радзімай, Касцёлам у Беларусі і ўсімі намі, няхай ратуе і абараняе ад усялякага зла і вядзе да свайго Сына.
Каталіцкія Біскупы Беларусі
Будслаў, 11 мая 2021 года
Усе ахвотныя могуць адказаць на заклік каталіцкіх біскупаў Беларусі і пералічыць ахвяраванні на адбудову будслаўскай святыні на разліковы рахунак парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе:
Религиозная община «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии» аг. Будслав Мядельского района
р/с BY12BAPB30153404200100000000
в ОАО «Белагропромбанк», г. Минск
код банка BAPBBY2X
УНП 600195666
***
Другі варыянт — пералічыць грошы проста з карткі на сайце абшчыны Будслава. Сёння ліміты ўжо перавышаныя, гэтым спосабам можна будзе скарыстацца з 12 мая: https://budslau.by/?view=article&id=86&catid=2
Каментары