Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Краснай Паляне з Уладзімірам Пуціным, піша БелТА.
«Вы павінны ведаць, што ў кантэксце міжнародных адносін адносіны Беларусі і Расіі непарушныя, хто б што ні пісаў і ні казаў, — падкрэсліў беларускі кіраўнік.
З беларускага боку на сустрэчы таксама прысутнічаюць віцэ-прэм'еры Ігар Ляшэнка, Ігар Петрышэнка, Міхаіл Русы, міністр фінансаў Максім Ермаловіч, міністр эканомікі Дзмітрый Круты і пасол у Расіі Уладзімір Сямашка. З расійскага — першы намеснік старшыні ўрада - міністр фінансаў Антон Сілуанаў, віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў, міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін, пасол Міхаіл Бабіч.
Беларуска-расійскія адносіны знаходзяцца на высокім узроўні з пункту гледжання ўсіх магчымых напрамкаў міждзяржаўнага ўзаемадзеяння — палітыкі, эканомікі, сацыяльнай сферы і культуры.
Каментары