Навукоўцы распавялі аб з'яўленні гібрыда шымпанзэ і чалавека, якога потым забілі
Вядомы брытанскі навукоўца Горган Гэлап заявіў, што каля 100 гадоў таму ў амерыканскай лабараторыі быў выведзены гібрыд чалавека і шымпанзэ, аднак затым ён быў забіты дактарамі праз паніку, якая была выкліканая удалым эксперыментам, піша The Sun.
Па словах пана Гэлапа, былы прафесар Універсітэта штата Нью-Ёрк у Олбані раскрыў яму незвычайны эксперымент, які быў праведзены ў Фларыдзе у 1920-я гады.
Навукоўцы цэнтра па даследаванні прыматаў штучна апладнілі самку шымпанзэ чалавечай спермай, і жывёла зацяжарыла паўчалавекам-паўмалпай.
«Сперма была ўзятая ў невядомага чалавечага донара і змешчаная ў яйкаклетку прымата. Цяжарнасць прайшла паспяхова і прывяла да нараджэння жывога дзіцяці», — прыводзіць выданне словы Гэлапа.
Але праз некалькі дзён ці тыдняў навукоўцы па маральна-этычных меркаваннях забілі немаўля. Пры гэтым Гэлап падкрэслівае, што той прафесар, які паведаміў пра эксперымент, мае вялікі аўтарытэт і добрую рэпутацыю, і ягоным словам можна верыць.
У пачатку ХХ стагоддзя шматлікія эксперыменты па стварэнні гібрыда чалавека і малпы беспаспяхова праводзіў савецкі біёлаг Ілья Іваноў.
Каментары